• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Літвы Інгрыдай Шыманітэ

    30 жніўня, 2022

    Учора, 29 жніўня, Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім офісе прэм'ер-міністарку Літвы Інгрыду Шыманітэ.

    Прэм'ер-міністарка паразмаўляла з камандай Офіса Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікамі новастворанага Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Ёй распавялі пра тое, як адбываецца праца над Кабінетам, а таксама пра кампаніі, якія дэмакратычныя сілы праводзяць у падтрымку Украіны.

    Пасля гэтага Ціханоўская і Шыманітэ правялі двухбаковыя перамовы з удзелам дарадцаў. Лідары абмеркавалі сітуацыю ў беларускай эканоміцы і наступствы санкцыяў, а таксама верагоднасць поўнага ўступлення арміі Беларусі ў вайну супраць Украіны. Ціханоўская падкрэсліла, што беларускае грамадства катэгарычна не падтрымлівае вайну і супраць уступлення беларускіх войскаў, нягледзячы на спробы ціску і антыўкраінскую кампанію. Дэмакратычныя сілы дабіваюцца вываду расійскіх войскаў з беларускай тэрыторыі.

    Ціханоўская распавяла прэм'ер-міністарцы пра справу Мікалая Аўтуховіча і затрыманне Мерыем Герасіменкі за выкананне песні Акіяна Эльзы, пра падрыхтоўку плана «Перамога» і праект «Беларускі гаюн», у якім удзельнічаюць да 30.000 чалавек і збіраюць інфармацыю пра перамяшчэнні расійскіх і беларускіх войскаў. Яна таксама адзначыла важнасць падтрымкі беларускіх СМІ і праваабаронцаў.

    Абмеркавалі сітуацыю з шэнгенскімі візамі. Ціханоўская падкрэсліла важнасць працягу выдачы беларусам візаў. Пры гэтым павінны быць пашыраныя індывідуальныя санкцыйныя спісы, каб сілавікі, чыноўнікі, памагатыя рэжыма не мелі магчымасці свабодна падарожнічаць і зарабляць у Еўрасаюзе, як было раней.  Ціханоўская папрасіла звярнуць увагу на беларускіх студэнтаў, многія з якіх перад самым пачаткам навучальнага года маюць праблемы з атрыманнем візаў. Разглядаецца магчымасць стварэння міжведамаснай групы з удзелам прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, каб вырашаць візавыя і міграцыйныя пытанні.

    • Святлана Ціханоўская пракаментавала сустрэчу з Інгрыдай Шыманітэ:

    «Я падзякавала спадарыні Шыманітэ за падтрымку Літвы, за цвёрдасць і паслядоўнасць. Ужо два гады Літвы працягвае прымаць беларускіх палітычных уцекачоў, рэпрэсаваных, беларускія кампаніі і недзяржаўныя арганізацыі. Літва заступаецца за беларусаў на міжнароднай арэне, і не дае спакою памагатым рэжыма. У справе візаў я патлумачыла, чаму важна адрозніваць беларусаў і рэжым. Нам важна ўзмацняць сувязі паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю. Пры гэтым важна выпрацаваць механізм, каб памагатыя рэжыма і прыхільнікі вайны не маглі злоўжываць адкрытасцю Еўропы».

    Апошнія навіны