• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • 7 галоўных прычын, чаму міжнародная супольнасць падтрымлівае ідэю галасавання за перамовы ў Беларусі

    22 сакавіка, 2021

    Валер Кавалеўскі: «За мірнае вырашэнне крызісу шляхам перамоў на «Голасе» цяпер больш за 660 000 галасоў. Па беларускім законе гэта ўжо больш, чым трэба для правядзення рэферэндуму. Я ведаю, што лік будзе толькі павялічвацца – але міжнародныя партнёры ўжо падтрымалі нашую ініцыятыву. І я раскажу, чаму.

    Крызіс у Беларусі – праблема ўсіх, а не толькі беларусаў: вырашэнне крызісу праз перамовы – гарантыя таго, што Беларусь не стане крыніцай міжнароднай нестабільнасці і перастане быць рассаднікам аўтарытарных практык.

    Кропка незвароту для Лукашэнкі пройдзеная: міжнародная супольнасць катэгарычна не прызнае былога прэзідэнта Беларусі легітымным з-за хранічна сфальсіфікаваных выбараў і з-за злачынстваў супраць мірных пратэстоўцаў.

    Прызнанне наяўнасці крызісу – гэта першы важны крок да яго вырашэння. Актыўнае галасаванне беларусаў паказвае разуменне сітуацыі і важнасць пошуку яе вырашэння. Лукашэнка ігнаруе крызіс, у тым ліку праз пераменшванне маштабаў пратэсту і захаванне пратэстных настрояў.

    Канструктыўны падыход: беларускае грамадства дэманструе сталасць, адказны падыход. Гэта кантрастуе з поўнай адсутнасцю ў рэжыма гнуткасці і зацікаўленасці да абмеркавання відавочнага крызісу.

    Навязванне мінулай мадэлі: беларускае грамадства перарасло мадэль Лукашэнкі і будзе супраціўляцца яго грубым спробам «вярнуць пасту ў цюбік». Беларусы хочуць прымаць удзел у кіраванні дзяржавай на розных узроўнях і гатовыя браць на сябе адказнасць.

    Зацягванне крызісу небяспечна: калі не пачаць перамовы, крызіс будзе пагаршацца, прынясе цяжкія эканамічныя і сацыяльныя наступствы для Беларусі, аслабіць ўстойлівасць краіны да знешняга ўздзеяння. Крызіс можа перарасці і ва ўнутраны канфлікт. І мы не гатовыя чакаць надыходу катастрофы.

    Пагроза міжнароднаму міру і бяспекі: Беларусь ператвараецца ў дэпрэсіўную тэрыторыю, у якой беззаконне і парушэнні правоў чалавека сталі нормай. Калі не вырашыць гэтыя праблемы, яны будуць мець наступствы для рэгіянальных эканамічных, фінансавых інтарэсаў, для барацьбы з транснацыянальнымі пагрозамі – нелегальнай міграцыяй, злачыннасцю і іншымі.

    Важна разумець, што перамовы пачнуцца ў любым выпадку – але мы запускаем гэтую ініцыятыву зараз, каб пазбегнуць новых ахвяр і абвальвання эканомікі».

    Прагаласуйце за выхад з крызісу шляхам перамоў. Дапамажыце сваім родным, суседзям і калегам зрабіць гэта:

    Прамая спасылка на галасаванне ў Telegram: https://t.me/golosby_bot
    Прамая спасылка на галасаванне ў Viber: http://bit.ly/golos-vb

    Апошнія навіны