• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Валер Кавалеўскі: «Мы будзем здабываць магчымасці для беларусаў мець адпаведны прававы статус у цывілізаваным свеце незалежна ад вар’яцкіх дзеянняў рэжыму»

    14 снежня, 2022

    Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі пракаментаваў прыняцце паправак у закон, якія дазваляюць рэжыму пазбаўляць беларусаў грамадзянства па палітычных матывах:

    «Пазбаўленне грамадзянства, якое належыць кожнаму чалавеку па праве нараджэння – цынічнае беззаконне, якое супярэчыць Канстытуцыі і міжнародным абавязацельствам Беларусі. Гэта шок для беларусаў і ўсяго цывілізаванага свету. Гэтае незаконнае дзеянне стане для беларускага і міжнароднага правасуддзя важным доказам віны асобаў, адказных за ўсталяванне дыктатуры, палітычныя рэпрэсіі супраць беларусаў і грубыя парушэнні базавых правоў чалавека. Дастаткова прыгадаць, што людзей пазбаўлялі грамадзянства, дадзенага па праве нараджэння, у нацысцкай Германіі. І гэтае падабенства шмат аб чым гаворыць, у тым ліку пра тое, якім можа і павінны быць фінал прадстаўнікоў гэтага рэжыму.

    Адной з галоўных задач нашай міжнароднай дзейнасці з'яўляецца здабыццё магчымасцяў для беларусаў мець адпаведны прававы статус, пацверджаны дакументам адпаведнага ўзору, незалежна ад вар'яцкіх дзеянняў рэжыму. Мы будзем дамагацца непрызнання падобных рашэнняў нелегітымнай улады і вырашэння практычных аспектаў, з якімі могуць сутыкнуцца беларускія грамадзяне за мяжой».

    Апошнія навіны