• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Сумесная заява прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліны Коўшык і прадстаўніцы Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяны Шчытцовай

    11 кастрычніка, 2022

    Сумесная заява прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліны Коўшык і прадстаўніцы Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяны Шчытцовай у сувязі з публікацыяй палажэння Міністэрства адукацыі «Аб установе вышэйшай адукацыі» 6 кастрычніка 2022 г.

    Новае палажэнне «Аб установе вышэйшай адукацыі» сведчыць аб небяспечнай змене прыярытэтаў у навуковай і адукацыйнай палітыцы дзейнай улады. На першы план ставяцца задачы ідэалагічнай і выхаваўчай працы, а навукова-даследчая дзейнасць адсоўваецца на другі план.

    Гэтым рашэннем Міністэрства адукацыі садзейнічае ўзмацненню таталітарных тэндэнцый у Беларусі. Абавязуючы вышэйшыя навучальныя установы засяродзіцца на ідэалагічнай працы, Міністэрства адукацыі ператвараецца ў міністэрства прапаганды. Укараненне ў практыку новага палажэння прывядзе да ператварэння ВНУ ў «партшколы». Іх галоўнай задачай стане падрыхтоўка кадраў, якія падтрымліваюць палітыку і падзяляюць каштоўнасці рэжыму Лукашэнкі, які ўзурпаваў дзяржаўную ўладу ў Беларусі.

    Немагчыма фармаваць грамадзянскасць, патрыятызм і нацыянальную самасвядомасць на аснове ідэалогіі, якую прасоўвае Лукашэнка і яго прапагандысты. Рэжым выключае магчымасць развіцця нацыянальнай беларускай культуры і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і пераследуе людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё гэтай працы.

    Мы заклікаем беларускіх навукоўцаў і выкладчыкаў, якія працягваюць працаваць у дзяржаўных ВНУ Беларусі, не ператварацца ў прапагандыстаў і знаходзіць магчымасць праз выкладанне і даследаванні абмяжоўваць уплыў лукашэнкаўскай ідэалогіі на беларускую моладзь, адраджаць нацыянальную свядомасць, разумець прыярытэтнасць захавання дзяржаўнасці, гісторыі, нацыянальнай культуры і мовы, на якіх павінна грунтавацца нацыянальная сістэма адукацыі і навукі.

    Апошнія навіны