• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Дапамога для беларускіх грамадскіх ініцыятываў і рэпрэсаваных: Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Нідэрландаў

    21 студзеня, 2023

    Святлана Ціханоўская распавяла міністру замежных справаў (а таксама намесніку прэм’ер-міністра) Нідэрландаў Вопке Хукстру пра праблемы з дакументамі ў беларусаў, якія трапілі пад рэпрэсіі і не могуць разлічваць на дапамогу дзяржавы. Ціханоўская адзначыла, што цяпер вядуцца кансультацыі па выпрацоўцы падарожных дакументаў для беларусаў на тэрыторыі Еўрасаюзу.

    Святлана Ціханоўская адзначыла неабходнаць прыцягнення да адказнасці рэжыму не толькі за ваенныя злачынствы ва Украіне, але і за тэрор у Беларусі на працягу апошніх 28 гадоў. Гэтая тэма сыходзіць з парадку дня, і трэба нагадваць пра сувязь паміж рэпрэсіямі і вайной.

    Беларуская лідарка папрасіла павялічыць дапамогу беларусам у межахпраграмы нідэрландскага МЗС MATRA і зрабіць гэтыя праграмы дастаткова эластычнымі, каб дапамога даходзіла да ініцыятываў унутры краіны таксама. Нідэрланды выдзяляюць дапамогу беларускім медыям, праваабаронцам, грамадскім і культурніцкім ініцыятывам.

    Святлана Ціханоўская падзякавала за выдачу візаў у Мінску (цяпер да 10% візаў выдаюцца Нідэрландамі) праз партнёрскія кансуляты. Міністр запэўніў, што Нідэрланды не будуць уводзіць візавы бан супраць беларусаў, яны адрозніваюць беларусаў ад рэжыму.

    Міністр запрасіў Святлану Ціханоўскую ў Нідэрланды абмеркаваць практычныя змены ў стратэгіі па Беларусі, і дапамогу Нідэрландаў рэпрэсаваным беларусам. 

    Апошнія навіны