Сёння былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан запісаў відэа ў падтрымку беларускіх палітзняволеных. Ён падтрымаў кампанію Святланы Ціханоўскай па павышэнні дасведчанасці пра палітзняволеных у Беларусі і заклікаў міжнародную супольнасць далучыцца да яе. Мэта кампаніі – штодня нагадваць свету пра больш за 1500 палітзняволеных у нашай краіне. Таксама Джонсан заявіў, што будзе сімвалічным хросным палітзняволенага Сяргея Ціханоўскага.
«Я вельмі ўдзячная Борысу Джонсану за падтрымку не толькі Сяргея, але і ўсіх беларускіх палітзняволеных. Мы ўсе павінны быць іх голасам. Кожны дзень нам трэба нагадваць свету пра нашых герояў, каб у рэжыма ні было магчымасці перагарнуць старонку», – адзначыла Святлана Ціханоўская.