• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Берлін

    08 сакавіка, 2022

    Ціханоўская сёння завяршыла візіт у Берлін, дзе сустрэлася з міністаркай замежных спраў Аналенай Бербак, прадстаўнікамі МЗС, выступіла на канферэнцыі ў МЗС пра сітуацыю ў Беларусі, дала брыфінг паслам ЗША, Вялікабрытаніі, Польшчы, Італіі, Аўстраліі, Эстоніі, Літвы, Францыі, Канады, Латвіі, а таксама асобна правяла сустрэчу з лідаркай кіруючай партыі SPD Саскіяй Эскен.

    • Ціханоўская дамовілася на прадастаўленне Германіяй мабільнага шпіталя для беларускіх медыкаў, якія падчас вайны працуюць ва Украіне.
    • Таксама ўзняла пытанне надання статусу ваенных бежанцаў для беларусаў, якія зараз выязджаюць з Беларусі і Украіны ў краіны ЕС.
    • Ціханоўская заклікала краіны ЕС, ЗША, Канаду, Аўстралію і Вялікабрытанію зрабіць заявы ў падтрымку беларусаў, якія ў межах Антываеннага Руху выступаюць супраць рэжыму, супраць вайны, развязанай Крамлём ва Украіне, і супраць удзелу беларускіх войскаў у гэтай вайне.
    • На ўсіх брыфінгах Ціханоўская адстойвала пазіцыю, што рэжым не роўна Беларусь, а беларусы не падтрымліваюць дзеянні Лукашэнкі, які здзейсніў дзярж. здраду і стаў ваенным злачынцам.
    • Акрамя гэтага, на сустрэчах у Берліне Ціханоўская абмяркоўвала парламенцкае супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі і Бундэстагам. На працягу аднадзённага візіту Ціханоўская дала інтэрв'ю тэлеканалам AlJazeera, NTV, Deutsche Welle, газет Die Zeit, Frankfurter Allgemeine Zeitung, BILD.

    Далучайцеся да Беларускага Антываеннага Руху – кожны можа выбраць даступныя дзеянні і тым самым падтрымаць Рух. Вось Маніфест Руху.

    Апошнія навіны