Беларуская лідарка распавяла вядомым рабінам на чале з Ешаягу Пінта пра рэальны стан спраў у Беларусі: вялікую колькасць палітвязняў ды гвалт над імі з боку рэжыму, крызіс на мяжы з Еўрасаюзам ды русіфікацыю краіны пад ціскам пуцінскай улады.
«Цягам стагоддзяў Беларусь была родным домам для яўрэяў – і стала першай у свеце краінай, якая прыняла ідыш у якасці адной з дзяржаўных моў. Да таго ж многія нашы суайчыннікі-яўрэі прыязджалі ў Ізраіль, каб будаваць і абараняць яўрэйскую дзяржаву. Таму я адчуваю моцную сувязь між нашымі народамі і гатова яе ўмацоўваць», – адзначыла Ціханоўская.