• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за тыдзень 8-14 сакавіка

    14 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская завершыла афіцыйныя візіты ў Швейцарыю, Партугалію і Фінляндыю. Правяла сустрэчы з прадстаўнікамі ААН, урада і парламента Швейцарыі. Падчас сустрэч абмяркоўвалася арганізацыя перамоваў з міжнароднай медыяцыяй, стварэнне механізму міжнароднага расследавання пад эгідай ААН, усёабдымны пакет дапамогі Беларусі ад ЕС, 4-ты пакет санкцый і пошук актываў саўдзельнікаў Лукашэнкі за мяжой.

    Кіраўнік Кабінета Ціханоўскай Валер Кавалеўскі здзейсніў працоўныя візіты ў Брусэль, Берлін і Бухарэст, рыхтуецца да візітаў у Вену і Любляну. Падчас кансультацый з урадамі і парламентамі краін Кавалеўскі абмеркаваў каардынацыю намаганняў у межах ЕС і ў кантэксце трансатлантычнага партнёрства, уключаючы ЗША, Вялікабрытанію і Канаду, у тым ліку ў АБСЕ, Радзе Еўропы, ААН.

    Святлана Ціханоўская здзейсніла працоўныя тэлефанаванні з новым міністрам замежных спраў Канады Маркам Гарно і дарадцам Дзярждэпартамента ЗША Дэрэкам Шоле. Абмяркоўвалася дапамога грамадзянскай супольнасці Беларусі, ціск на рэжым для вызвалення палітвязняў, і магчымыя візіты Ціханоўскай у ЗША і Канаду.

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з сям'ёй Наталляй Хершэ, напісала лісты палітвязням, звярнулася да Ігара Банцара, Ігара Лосіка і Дзмітрыя Фурманава, якія цяпер галадаюць у турмах. Заклікала ААН, ЕС і ЗША падтрымаць палітвязняў, разглядзець індывідуальныя санкцыі супраць начальнікаў турмаў, суддзяў і пракурораў.

    8 сакавіка па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай прайшлі акцыі салідарнасці з беларускімі жанчынамі па ўсім свеце.

    Ціханоўская правяла тэлефанаванні з дваровымі супольнасцямі – пра падрыхтоўку да 25 сакавіка.

    Святлана правяла анлайн-сустрэчу з прадстаўнікамі аб'яднанага страйкавага руху Гродна Азота, Нафтана і БМЗ. Абмяркоўвалася ўзаемадзеянне па пытаннях стачак і незалежных прафсаюзаў.

    Прадстаўнік па Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька прадставіў праект Канстытуцыі. Праект выстаўлены на грамадскую дыскусію – каб беларусы маглі выказаць свае думкі. Канферэнцыя для абмеркавання праекта пройдзе 15 сакавіка ў Дзень Канстытуцыі.

    Валанцёры Офіса Ціханоўскай працягваюць кампанію «Горад наш», прымеркаваную да 25 сакавіка. Яе мэта – вярнуць беларусам іх раёны, вуліцы і гарады з дапамогай сцягоў і іншай сімволікі.

    Валанцёры Офіса адправілі 300 вясновых паштовак палітычным вязням і ад імя Святланы Ціханоўскай павіншавалі жанчын-палітвязняў з 8 сакавіка.

    Ціханоўская распавяла пра Беларусь і беларусаў у інтэрв'ю Deutsche Welle, SRF і RTS.

    Святлана Ціханоўская правяла працоўныя сустрэчы з прадстаўнікамі КР, НАУ, Штаба Бабарыкі і Цапкалы. Абмяркоўваліся кампаніі ў межах агульнай стратэгіі дэмакратычных сілаў.

    Апошнія навіны