Некалькі медалёў перададзеныя ў Полк Каліноўскага паплечнікам загінулых.
«Сёння я маю гонар уручыць ад імя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета медалí «Гонар і годнасць» тым, хто выключным чынам праявіў сябе ў служэнні Беларусі.
Гэта людзі, якія ў найцяжэйшы за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі час сваёй самаахвярнасцю ўратавалі гонар і годнасць нашага народа.
Рашуча стаўшы на бок дабра, яны на ўвесь свет заявілі: беларусы ёсць, заўжды будуць, і хутка настане дзень, калі яны будуць свабодныя.
Ушаноўваючы герояў, мы абавязаныя памятаць пра іхнія сем’і.
Давайце зробім усё магчымае, каб ахвяры, прынесеныя нашымі героямі, былі не дарэмныя, і каб наша будучая Перамога стала для іх найвышэйшай узнагародай», – адзначыла ў прамове Святлана Ціханоўская.
У цырымоніі, якая адбылася ў Бальнай залі Палаца Патоцкіх Варшаўскага ўніверсітэта, прынялі ўдзел намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык.