• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • У Давосе Святлана Ціханоўская правяла перамовы з віцэ-прэзідэнткай Еўрапейскай камісіі

    19 студзеня, 2023

    На сустрэчы з віцэ-прэзідэнткай Еўракамісіі, адказнай за каштоўнасці і празрыстасць Верай Юравай, Святлана Ціханоўская абмеркавала праблемы пераследу беларусаў праз сістэмы Інтэрпол і Еўрапол. Справа ў тым, што беларусаў, якія выязджаюць з-за рэпрэсій, спыняюць пры перасячэнні мяжы на запыт уладаў. 

    Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу, што вельмі важна ставіць пад сумнеў кожны запыт рэпрэсіўных структураў Лукашэнкі, паколькі яны злоўжываюць міжнароднымі механізмамі для расправы над апанентамі. 

    Ціханоўская распавяла Юравай пра адкрыццё офіса «Місіі дэмакратычнай Беларусі» ў Бруселі, і пра тое, што вядзецца праца над вырашэннем пытанняў легалізацыі беларусаў, якія вымушана выехалі з Беларусі, і не могуць аднавіць дакументы.

    Апошнія навіны