• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Міжнародная падтрымка для беларускіх студэнтаў, выкладчыкаў і навукоўцаў на 2023 год

    12 студзеня, 2023

    Дадатак да 21 выпуску дайджэста па адукацыі і навуке з інфармацыяй пра міжнародную падтрымку для беларускіх студэнтаў, выкладчыкаў і навукоўцаў на 2023 год падрыхтаваны камандай па адукацыі і навуцы Офіса Святланы Ціханоўскай. Актуальная інфармацыя па міжнародных магчымасцях падтрымкі беларускіх студэнтаў, выкладчыкаў і вучоных рэгулярна публікуецца на сайце «Асветы»: https://asvetaby.org/new.

    Спампаваць дадатак магчыма па спасылцы.

    • Фінансавая дапамога для студэнтаў усіх узроўняў навучання

    Германія

    – Міжнародны аспіранцкі цэнтр культурных даследаванняў (GCSC) Універсітэта Гісена прапануе трохгадовую праграму навучання ў дактарантуры па культурных даследаваннях. Пачатак навучальнага года – 1 кастрычніка 2023 года. Для навучэнцаў будзе выдзелена да 6 стыпендый, і дадаткова – да 2 стыпендый у межах «Праграмы стыпендый для аспірантаў» (GSSP). Патрабаванні да кандыдатаў: ступень магістра з адзнакай ў сферы гуманітарных і сацыяльных навук; праект дысертацыі, які адпавядае даследчаму профілю GCSC і можа курыравацца Універсітэтам Юстуса Лібіха; адсутнасць доктарскай ступені; валоданне нямецкай або англійскай мовай. Адабраныя кандыдаты будуць атрымліваць стыпендыю ў памеры 1468 еўра на месяц. Бацькі будуць мець права на дапамогу для дзіцяці. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 1 лютага 2023 г.

    – Heinrich-Böll-Stiftung прапануе стыпендыі для студэнтаў і дактарантаў усіх дысцыплін і нацыянальнасцяў ва ўніверсітэтах і тэхнічных каледжах Германіі. Апошні тэрмін падачы заяўкі штогод да 1 сакавіка і 1 верасня.

    – Friedrich Ebert Foundation – Стыпендыі прысуджаюцца найбольш паспяховым студэнтам і ўключаюць у сябе комплексную праграму семінараў, якая дапамагае павысіць сацыяльныя кампетэнцыі і акадэмічныя навыкі кандыдатаў. Апошні тэрмін падачы заяўкі для навучання з зімовага семестра — штогод да 30 лістапада і для навучання з летняга семестра – штогод да 31 траўня.

    – Hilde Domin-Programm DAAD прапануе гранты для студэнтаў і дактарантаў ва ўсім свеце, якім пагражае пазбаўленне або якія былі пазбаўлены права на адукацыю ў краіне іх паходжання праз іх этнічную, сэксуальную, гендарную ці рэлігійную прыналежнасці або праз іх палітычныя ці грамадзянскія перакананні. Конкурс праводзіцца штогод.

    Літва

    – Scholarships for Full-Time Master Degree Studies прапануе штомесячную стыпендыю і грант на пакрыццё расходаў на навучанне для грамадзян Беларусі (20 грантаў). Штомесячная стыпендыя роўная 420 еўра. Памер гранта, які пакрывае кошт навучання, абмежаваны і не можа перавышаць стандартны дзяржаўны кошт навучання. Конкурс праводзіцца штогод.

    – Short-Term Studies прапануе штомесячную стыпендыю і грант на пакрыццё расходаў на навучанне на працягу 1-2 семестры ва ўніверсітэтах у Літве для кандыдатаў, якія з'яўляюцца грамадзянамі наступных краін: Краіны Усходняга партнёрства: Беларусь, Украіна, Малдова, Грузія, Азербайджан, Арменія. Даецца стыпендыя ў памеры 420 еўра на месяц для студэнтаў універсітэтаў і стыпендыя ў памеры 840 еўра на месяц для аспірантаў. Конкурс праводзіцца штогод.

    – Lithuanian Short-Term Studies прапануе 10 стыпендый для кароткатэрміновага (1-2 семестры) навучання ў сферы літуаністыкі або балтыстыкі. Прапануюцца кандыдатам, якія з'яўляюцца студэнтамі, выкладчыкамі або навуковымі работнікамі (толькі даследчыкамі ў сферы лінгвістыкі або філалогіі) вышэйшых навучальных устаноў і навукова-даследчых устаноў усіх краін свету (акрамя грамадзян Расіі). Праграмныя патрабаванні для літоўскіх даследаванняў: Прэтэндэнты на атрыманне стыпендыі для кароткатэрміновага навучання ў Літве павінны выбраць і распрацаваць сваю навучальную праграму такім чынам, каб не менш за 75% прадметаў былі звязаны з літоўскімі даследаваннямі, якія могуць уключаць такія прадметы, як літоўская філалогія, лінгвістыка, літаратура, літоўская мова. гісторыя, этналогія і фалькларыстыка, культуралогія і інш. Штомесячная стыпендыя роўная 630 еўра. Конкурс праводзіцца штогод.

    Польшча

    – Каледж Еўропы ў Наталіне (Польшча) прапануе стыпендыі для навучання ў 2023-24 гг. Стыпендыі могуць быць прадастаўленыя выпускнікам універсітэтаў з адукацыяй у сферы юрыспрудэнцыі, эканомікі, палітычных ці сацыяльных навук, гісторыі, філасофіі, геаграфіі, лінгвістыкі, журналістыкі. Поўная стыпендыя (27 000 еўра) пакрывае плату за навучанне (уключна з заняткамі ў інтэрнаце ці за яго межамі), 7-дзённае 3-разовае харчаванне. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 18 студзеня 2023 г.

    – Special edition of the Kirkland Research Program for Candidates from Belarus – праграма прапануе  бясплатныя 2 семестры навучання ў адным з 5 польскіх акадэмічных цэнтраў (Варшава, Кракаў, Уроцлаў, Познань, Люблін) магчымасць падрыхтаваць навуковы артыкул або праект пад навуковым кіраўніцтвам дасведчаных польскіх экспертаў і навукоўцаў , а таксама стыпендыю ў памеры 18200 злотых. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 1 сакавіка 2023 г.

    – K. Kalinowski Scholarship Program – Стыпендыяльная праграма для грамадзян Беларусі, якія не маюць грамадзянства Рэспублікі Польшча і Карты паляка, якія ў год залічэння або ў папярэднім годзе былі адлічаныя з ВНУ па палітычных матывах, а таксама выпускнікоў Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа. Конкурс праводзіцца штогод.

    – Banach Scholarship Program – праграма накіравана на падтрымку сацыяльна-эканамічнага развіцця краін у стадыі развіцця шляхам павышэння ўзроўню адукацыі і прафесійнай кваліфікацыі грамадзян краін, якія маюць права на ўдзел у праграме, шляхам прадастаўлення ім стыпендыі для праходжання другога цыкла навучання ў Польшчы. Конкурс праводзіцца штогод.

    – Scholarship for Eastern Studies – 2-х гадовая магістратура для грамадзян Усходняй Еўропы, Каўказа і Сярэдняй Азіі, якія ўжо маюць дыплом магістра і добра арыентуюцца ў пытаннях, звязаных з Усходняй і Цэнтральнай Еўропай, Расіяй, Каўказам і Сярэдняй Азіяй, асабліва XIX-XX стст., і актуальных праблемах рэгіёну пасля 1991 г. Праграма прапануе грант на навучанне, штомесячную стыпендыю ў памеры 1500 злотых, а таксама навучанне на курсах польскай мовы. Апошні тэрмін падачы заяўкі штогод да 15 сакавіка.

    Славакія

    Visegrad Scholarship Program – Вышаградская стыпендыя для студэнтаў магістратуры, якія з'яўляюцца грамадзянамі Албаніі, Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Босніі і Герцагавіны, Грузіі, Косава, Малдовы, Чарнагорыі, Паўночнай Македоніі, Сербіі і Украіны для навучання ў краінах Вышаградскай вобласці. Апошні тэрмін падачы заяўкі штогод да 15 сакавіка.

    – Scholarships of government of Slovakia – Full Bachelor's, Masters and PhD degree study — стыпендыяльная праграма Славацкай Рэспублікі для студэнтаў усіх краін. Даецца стыпендыя ў памеры 280 еўра на месяц для студэнтаў універсітэтаў і стыпендыя ў памеры 330 еўра на месяц для аспірантаў. Стыпендыя пакрывае выдаткі на пражыванне (пражыванне, харчаванне і г. д.) падчас знаходжання ў Славакіі; стыпендыя на 10-месячнае моўнае і прафесійнае навучанне, у выпадку, калі яны не завяршылі сваю сярэднюю адукацыю ў Славацкай Рэспубліцы або ў сярэдняй школе з навучаннем на славацкай мове за мяжой. Апошні тэрмін падачы заяўкі штогод да 30 траўня.

    ЗША

    – Дзярждэпартамент ЗША запрашае маладых IT-прадпрымальнікаў да ўдзелу ў 5-месячнай стажыроўцы ў амерыканскіх арганізацыях, звязаных з інавацыямі. Для ўдзелу ў праграме неабходна мець грамадзянства РБ, адпавядаць узроставаму крытэрыю (25–35 гадоў), валодаць англійскай мовай, быць занятым у інфраструктуры падтрымкі інавацый і прадпрымальніцтва. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 31 студзеня 2023 г.

    Чэхія

    Czech Government Scholarships for International Students 2023-24 прапануе стыпендыі на атрыманне ступені магістра і доктара філасофіі. Для студэнтаў усіх краін. Конкурс праводзіцца штогод.

    Эстонія

    – Estonian Government Scholarship прапануе стыпендыі для замежных студэнтаў усіх краін, якія жадаюць вучыцца ў эстонскай ВНУ на ўзроўні бакалаўрыяту, магістратуры і дактарантуры. Эстонская стыпендыяльная праграма падтрымлівае ўсе кірункі навучання. Эстонская стыпендыя можа быць як для навучання па абмене, так і для атрымання ступені. Апошні тэрмін падачы заяўкі штогод да 1 верасня.

    – Праграма SALT (Support for Advanced Learning and Training) – стыпендыяльная праграма Еўразвязу для беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца ва ўніверсітэтах Літвы, Латвіі, Польшчы і Чэхіі, рэалізуецца ў межах праграмы «EU4Belarus». Прадстаўляецца штомесячная стыпендыя ў памеры 450 еўра. Максімальны тэрмін падтрымкі 3 гады. У 2023 годзе будзе аб'яўлены новы конкурс на атрыманне стыпендыі.

    • Фінансавая дапамога для вучоных і выкладчыкаў

    Аўстрыя

    – Інстытут гуманітарных навук (IWM) прапануе стыпендыю імя Ежы Гедройца для даследчыкаў, якія займаюцца пытаннямі польска-ўкраінскіх, польска-беларускіх і польска-літоўскіх адносін у сферы гісторыі, палітыкі і літаратуры. Кандыдаты на стыпендыю павінны вучыцца ў дактарантуры ў сферы гуманітарных або сацыяльных навук або мець доктарскую ступень у тых жа сферах (ступень павінна быць атрымана не раней, чым за 4 гады да моманту падачы заяўкі). Працягласць стажыроўкі – 4 месяцы ў перыяд з верасня 2023 г. па чэрвень 2024 г. Адабраныя кандыдаты атрымаюць стыпендыю ў памеры ад 2500 да 3000 еўра (у залежнасці ад наяўнасці доктарскай ступені) для пакрыцця выдаткаў на пражыванне, праезд, медыцынскую страхоўку і іншых выдаткаў, звязаных са знаходжаннем у Вене. Акрамя таго, стыпендыятам бясплатна прадастаўляецца офіснае памяшканне і іншыя паслугі. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 30 студзеня 2023 г.

    – Інстытут гуманітарных навук (IWM) прапануе стыпендыю ў межах праграмы «Лічбавы гуманізм». У межах праграмы ўдзельнікі будуць займацца даследаваннямі на стыку сучасных лічбавых тэхналогій з гуманітарнымі і сацыяльнымі навукамі. Суіскальнікі павінны навучацца ў дактарантуры ў сферы гуманітарных або сацыяльных навук або мець доктарскую ступень у тых жа галінах (яна павінна быць атрымана не раней, сферах за 4 гады да моманту падачы заяўкі). Працягласць стажыроўкі – 3 месяцы. Адабраныя кандыдаты атрымаюць стыпендыю ў памеры 2700 еўра за месяц для пакрыцця расходаў на пражыванне, медыцынскую страхоўку і іншых расходаў, звязаных са знаходжаннем у Вене. Акрамя таго, IWM дае стыпендыятам офіснае памяшканне, бясплатныя абеды і іншыя паслугі. Камандзіровачныя выдаткі да 1000 еўра могуць быць кампенсаваныя пры прад'яўленні адпаведных дакументаў. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 23 студзеня 2023 г.

    Балгарыя

    – Цэнтр перспектыўных даследаванняў у Сафіі (CAS Sofia) прапануе стыпендыі ім. Герды Хенкель для даследчыкаў у сферы сацыяльных і гуманітарных навук, якія маюць доктарскую ступень, а таксама міжнародны даследчы вопыт (удзел у праектах і рэцэнзуемых канферэнцыях). Працягласць стажыроўкі – да 5 месяцаў. Стыпендыятам прадастаўляецца: стыпендыя ў памеры 850 еўра (абкладаецца падаткам у памеры 10 адсоткаў) для пакрыцця расходаў, звязаных са знаходжаннем у Сафіі; размяшчэнне ў Сафіі, уключна з жытлом і працоўнай прасторай; праезд з краіны пражывання ў Сафію і назад, выдаткі на візу і страхоўку (да 800 еўра); аднаразовая дапамога на паездку за мяжу з навуковымі мэтамі ў перыяд стажыроўкі (да 1200 еўра); выдаткі на даследаванні (100 еўра ў месяц). Стыпендыяты таксама будуць мець бясплатны доступ да бібліятэкі, электронных рэсурсаў і баз даных Цэнтра. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 31 сакавіка 2023 года.

    Вялікабрытанія

    Цэнтр навукі і рэлігіі Яна Рэмсі (IRC) універсітэта ў Оксфардзе прапануе 4 стыпендыі для даследчыкаў у сферы навукі і рэлігіі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (ЦУЕ). Стыпендыяты атрымаюць да 15 000 долараў ЗША для падтрымкі даследчых праектаў. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 31 сакавіка 2023 года.

    – Універсітэт у Оксфардзе запрашае студэнтаў і маладых навукоўцаў прыняць удзел у трэцім конкурсе на прэмію «Усходнееўрапейскі погляд на навуку, тэалогію і гуманную філасофію 2022-2023». Прысуджаецца прыз за найлепшую працу ў памеры 2000 долараў ЗША і 3 прызы ў памеры 500 долараў ЗША. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 31 сакавіка 2023 года.

    Германія

    – Енскі каледж ім. Імрэ Кертэса запрашае суіскальнікаў на стажыроўку для правядзення самастойнага даследавання ў сферы гісторыі, сацыялогіі, антрапалогіі, паліталогіі, філасофіі, літаратуры, лінгвістыкі – па тэме, якая тычыцца Цэнтральнай або Усходняй Еўропы. Працягласць стажыроўкі – ад 3 да 12 месяцаў. Адно з патрабаванняў да суіскальнікаў – наяўнасць ступені кандыдата навук. Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў праграмы штомесячнай стыпендыяй, а таксама месцам для працы над даследаваннем і падтрымкай ва ўладкаванні ў Ене. Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел у стажыроўцы ў 2023-2024 гг. – 30 красавіка 2023 г.

    – «Форум гістарычных даследаванняў Беларусі» пры Германскай асацыяцыі па даследаваннях Усходняй Еўропы прапануе стыпендыі даследчыкам, якія займаюцца праектамі, накіраванымі на ліквідаванне прабелаў у вывучэнні гісторыі Беларусі. Арганізатары прапануюць месячную стажыроўку са стыпендыяй 1200 еўра, з магчымасцю выкарыстання архіваў і бібліятэк навукова-даследчых устаноў Германіі. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 5 лютага 2023 года.

    – Інстытут Гётэ адкрывае праграму мабільнасці «MOST+» для Беларусі. Праграма садзейнічае прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з ЕС. «МОSТ+» ахоплівае наступныя сферы: грамадства, культура (у тым ліку турызм і крэатыўныя індустрыі), бізнес, нефармальная адукацыя, ахова здароўя і ўстойлівасць. Падаваць заяўкі могуць усе грамадзяне Беларусі, якія пражываюць у краіне і за яе межамі, ва ўзросце 18 гадоў і больш, якія працуюць у адной з шасці пералічаных вышэй сфер. У межах праграмы «MOST+» прадастаўляюцца гранты на паездкі для ўдзелу ў стажыроўках, канферэнцыях, форумах і іншых прафесійных мерапрыемствах, а таксама для распрацоўкі беларускімі спецыялістамі сумесных праектаў з калегамі з краін ЕС. Праграма мабільнасці будзе дзейнічаць са снежня 2022 па ліпень 2024 гг. Пачатак прыёму заявак – лістапад 2022 г. (самая ранняя магчымая дата пачатку праектаў – 1 студзеня 2023 г.), апошні тэрмін падачы заявак – 3 чэрвеня 2024 г.

    – Philipp Schwartz-Initiative (Alexander von Humboldt Stiftung) праграма падтрымкі даследчыкаў, якім пагражае пазбаўленне або якія былі пазбаўленыя права на працу ў краіне іх паходжання праз іх палітычныя ці грамадзянскія перакананні. Конкурс праводзіцца штогод.

    Польшча

    – Scholarship Program for Young Academics – Праграма для маладых вучоных з Расіі, Украіны, Беларусі, Малдовы, Цэнтральнай Азіі і Каўказа. Працягласць стажыроўкі 10 месяцаў. Стыпендыятам прапануецца стыпендыя ў памеры 1500,00 злотых на аплату пражывання, харчавання і страхоўкі. Апошні тэрмін падачы заяўкі штогод да 1 сакавіка.

    Славакія

    National Scholarship Programme of the Slovak Republic – Нацыянальная стыпендыяльная праграма Славацкай Рэспублікі для падтрымкі мабільнасці студэнтаў, аспірантаў, выкладчыкаў універсітэтаў, даследчыкаў і мастакоў. Беларусь у спісе краін. Апошні тэрмін падачы заяўкі штогод да 30 красавіка.

    Швецыя

    – Дэпартамент даследаванняў у галіне сродкаў масавай інфармацыі і камунікацый універсітэта Сёдэртэрна ў Стакгольме запрашае на стажыроўку ў 2023-2024 гг. даследчыкаў, якія маюць доктарскую ступень, чые праекты прысвечаны праблемам грамадства ў эпоху лічбавых камунікацый і медыя. Асаблівая ўвага пры адборы кандыдатаў будзе надавацца даследаванням Балтыйскага і Усходнееўрапейскага рэгіёнаў. Стыпендыятам прапануецца аднаразовая стыпендыя ў памеры 20 000 шведскіх крон на аплату праезду і пражывання. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 31 студзеня 2023 года.

    – Праграма SALT (Support for Advanced Learning and Training) – грантавая праграма Еўразвяза для беларускіх навукоўцаў, якія падвергліся рэпрэсіям ці якім пагражаюць рэпрэсіі з палітычных прычынаў. У 2023 годзе будуць аб'яўлены конкурсы на атрыманне індывідуальнай падтрымкі для праходжання навуковай стажыроўкі, а таксама на фінансаванне калектыўных даследчых праектаў.

    • Іншыя віды дапамогі

    Германія

    – Razam – Праект NOTHILFE GEFLÜCHTETE AUS BELARUS UND DER UKRAINE прапануе: індывідуальныя кансультацыі па пытаннях легальнай іміграцыі ў Германіі, пры неабходнасці дапамогу ў пошуку жылля ў Германіі, псіхалагічныя кансультацыі, пераклад дакументаў, бясплатныя курсы нямецкай мовы, праекты культурнага абмену (Persp-AKTIV) .

    – Das Akademische Netzwerk Osteuropa (akno e.V.) – праграма SCIENCE AT RISK Emergency Office: Індывідуальныя кансультацыі для пацярпелых ад рэпрэсій ці вайны; наладжванне кантактаў у акадэмічнай сферы ў Нямеччыне; пошук месца навучання, выкладання або правядзення даследчай дзейнасці ў нямецкіх/ еўрапейскіх ВНУ; устанаўленне кантакту з персанальным навуковым кіраўніком. Арганізацыя лекцый, дыскусій, семінараў з удзелам беларускіх вучоных, выкладчыкаў.

    – Cologne/Bonn Academy in Exile (CBA) – Універсітэты Бона і Кёльна прапануюць: офіснае памяшканне і адміністрацыйная падтрымка; інтэграцыя ў навукова-даследчую супольнасць са спецыялістамі ў сферы паліталогіі, права, гісторыі, славянскай літаратуры і культуры; падтрымка ад асабістага настаўніка; семінары і практыкумы для навуковага абмену.

    Літва

    – Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследаванняў (ЦБРІ) (ЕГУ, г. Вільня) – спецыяльная праграма падтрымкі беларускіх даследчыкаў, звольненых па палітычных прычынах, аказваюць дапамогу ў інтэграцыі даследчыкаў у еўрапейскую навуковую прастору.

    Польшча

    – The Belarusian House аказвае дапамогу грамадзянам Беларусі, якія маюць патрэбу ў суправаджэнні ў легалізацыі знаходжання, медыцынскім абслугоўванні або пошуку жылля.

    ЗША

    – EducationUSA Belarus – Арганізацыя прапануе паслугі індывідуальных кансультацый па афармленні дакументаў для паступлення ў амерыканскія ВНУ.

    Апошнія навіны