• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у вэбінары «Аб супрацы фінскіх і беларускіх НДА»

    16 сакавіка, 2023

    15 сакавіка 2023 адбыўся вэбінар з удзелам фінскіх і беларускіх НДА пад патранажам лідаркі дэмакратычнай Беларусі Святланы Ціханоўскай і дзяржсакратаркі Фінляндыі Ёханы Сумувуоры.

    У вэбінары прынялі ўдзел амбасадарка Фінляндыі ў Літве Ар’я Маконэн, прадстаўнікі беларускіх праваабаронцаў, медыкаў, настаўнікаў, журналістаў, пісьменнікаў, рэлігійных суполак, эколагаў, студэнтаў і іншых.

    Вэбінар стаў адным з вынікаў візіту Святланы Ціханоўскай у Фінляндыю ў снежні 2022. На сустрэчы з Ёханай Сумувуоры Ціханоўская ўздымала тэму ўзмацнення супрацы дэмакратычнай Беларусі і Фінляндыі, у тым ліку праз супрацу арганізацый грамадзянскай супольнасці.

    Мэтай вэбінара было прадставіць і пазнаёміць адпаведныя НДА з фінскага і беларускага боку, каб далей яны маглі развіваць доўгатэрміновую супрацу і сяброўства. Такія вэбінары могуць стаць добрай практыкай і для камунікацыі з грамадскай супольнасцю іншых краінаў.

    Святлана Ціханоўская: «Ёсць некалькі рэчаў, якія мы можам зрабіць разам. Я назаву некалькі:
    – Па-першае, мы можам арганізоўваць сумесныя праекты ў такіх сферах як адукацыя, культура, экалогія, журналістыка і г.д.
    – Па-другое, мы можам дзяліцца вопытам праз стажыроўкі, стыпендыі і разнастайныя абмены.
    – Па-трэцяе, разам мы можам прымаць удзел у шырокім спектры міжнародных мерапрыемстваў.
    – Па-чацвёртае, нашыя фінскія сябры могуць арганізаваць навучанне для актывістаў беларускіх НДА.

    Мы можам навучыцца ў Фінляндыі і ў фінскіх НДА, як пабудаваць сапраўды свабоднае грамадства. Упэўненая, што калі мы будзем выступаць з канкрэтнымі ідэямі і прапановамі, мы знойдзем для іх падтрымку. І фінскі ўрад нам у гэтым дапаможа».

    Апошнія навіны