• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з віцэ-прэзідэнтам камітэта па еўрапейскіх справах Нацыянальнай Асамблеі Францыі

    27 лістапада, 2021

    Святлана Ціханоўская прыняла віцэ-прэзідэнта камітэта па еўрапейскіх справах Нацыянальнай Асамблеі Францыі П'ера-Аляксандра Агланда. Беларуская лідэрка падзякавала Францыі за пільную ўвагу да крызіса ў Беларусі і падкрэсліла, што беларусы працягваюць дэманстраваць адважнасць і ўпартасць у супрацьстаянні рэжыму.

    Галоўнымі тэмамі пад час сустрэчы сталі:

    – Прэзідэнцтва Францыі ў ЕС у першай палове 2022 года: прыярытэтнасць беларускай тэматыкі, развіццё палітычных кантактаў з лідэрамі Францыі і кіраўніцтвам ЕС, абмеркаванне тэмы Беларусі ў міжпарламенцкіх органах ЕС.
    – Стварэнне ў ЕС механізма для адсочвання выканання санкцый супраць рэжыма.
    – Дапамога Францыі для Беларусі і тлумачэнне яе мэтаў і вынікаў.
    – Міграцыйны крызіс: Лукашэнка арганізаваў перавозку мігрантаў і нясе поўную адказнасць за смерці людзей, за рызыкі для рэгіяналнай бяспекі, за эканамічныя і рэпутацыйныя страты Беларусі.
    – Задача міжнароднай супольнасці захаваць фокус на вырашэнні крызіса ў Беларусі як на крыніцы міграцыйнага тупіка і іншых магчымых формах шантажу рэжыма на свет.

    Апошнія навіны