• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Статус Святланы Ціханоўскай разглядаецца як прэзідэнт-элект. Яе місія у гэтай ролі – забяспечыць транзітны перыяд і правесці новыя выбары

    15 лістапада, 2022

    Паводле шматлікіх сведчанняў назіральнікаў, апытанняў і электроннага галасавання Святлана Ціханоўская перамагла на выбарах 2020 года, але паколькі афіцыйныя вынікі выбараў былі сфальсіфікаваныя, не ўступіла ў пасаду. Яе статус разглядаецца як прэзідэнт-элект. Місія Ціханоўскай у гэтай ролі – забяспечыць транзітны перыяд і правесці новыя выбары.

    Не маючы магчымасці ўступіць у пасаду, Святлана Ціханоўская выконвае ролю нацыянальнай лідаркі Беларусі. Разам з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам яна прадстаўляе Беларусь на міжнароднай арэне і ў міжнародных арганізацыях. Многія замежныя лідары і палітыкі да яе звяртаюцца як да прэзідэнт-электа. У замежных паездках Святлану Ціханоўскую прымаюць як кіраўніцу дзяржавы, хоць у фармальную пасаду яна не ўступіла.

    Чаму вызначэнне статусу прэзідэнт-элект важнае менавіта цяпер? Таму што рэжым Лукашэнкі не з’яўляецца легітымным, сам дыктатар зацягнуў Беларусь у вайну і прывёў краіну ў стан дэ-факта акупацыі. Сёння Лукашэнка здзяйсняе акт дзяржаўнай здрады, калі насуперак Канстытуцыі Беларусі і ва ўгоду інтарэсам Расіі зрабіў Беларусь суагрэсаркай у вайне супраць Украіны. Ён таксама незаконна пазбаўляе беларусаў міжнароднай абароны іх правоў, паколькі не ўпаўнаважаны выбарнікамі падпісваць міжнародныя дамовы ад імя Беларусі, у прыватнасці, закон аб дэнансацыі факультатыўнага пратакола да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

    У такіх умовах павінен быць палітычны інстытут, які прадстаўляе інтарэсы беларускага народа. Святлана Ціханоўская з’яўляецца адзінай прадстаўніцай з мандатам ад беларускага народа. І менавіта яна, разам з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, узяла на сябе адказнасць за захаванне суверэнітэту Беларусі і прадстаўленне Беларусі як нацыі.


    Фота: Дзіяна Алясюк
    Апошнія навіны