• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Сяргей Зікрацкі: «Адказнасць за катаванні – гэта пазбаўленне волі на тэрмін ад 7 да 25 гадоў або пажыццёвае пазбаўленне волі, або нават смяротнае пакаранне»

    26 жніўня, 2021

    Прадстаўнік Ціханоўскай па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі пракаментаваў заяву Следчага камітэта, які завяршыў праверку па факце катаванняў у жніўні 2020.

    Зікрацкі: «Сёння стала вядома, што Следчы камітэт завяршыў праверку па факце катаванняў і здзекаў, якія здзяйсняліся сілавікамі ў жніўні 2020 года. Сюрпрызу не здарылася – у распачынанні крымінальнай справы адмоўлена.

    Следчы камітэт палічыў, што «абраныя супрацоўнікамі праваахоўных органаў сродкі і спосабы былі суразмерныя, ужываліся з намерам прычынення найменшай шкоды ў дадзеных абставінах».

    Следчы камітэт таксама паведаміў, што былі «старанна вывучаныя довады усіх, хто звярнуўся, праведзеныя судовыя, медыцынскія і іншыя крыміналістычны экспертызы, вывучаныя дакументы з месцаў ізаляцыі правапарушальнікаў, апытаныя відавочцы».

    У сувязі з заявай СК у мяне ёсць некалькі пытанняў і пару нагадванняў. Але спачатку пытанні.

    • Вы лічыце «суразмерным з абставінамі» трымаць у душнай маленькай камеры дзясяткі чалавек больш за суткі без вады і пітва?
    • Вы лічыце суразмернымі дзеянні супрацоўнікаў, якія пазначалі валасы людзей фарбай, потым стрыглі іх і збівалі?
    • Найменшую шкоду ў дадзеных абставінах – гэта прагнаць праз калідор з дубінкамі, а потым ставіць на калені і біць тых, хто ўжо не мог стаяць, слушна? Бо не забілі – значыць, шкода меншая.
    • Калі вы кажаце пра стараннае вывучэнне довадаў усіх заяўнікаў – ці бераце вы пад увагу запісы тэлефонных размоў сілавікоў, якія былі апублікаваныя кіберпартызанамі? Ці не там прамое прызнанне ў намеры здзяйсняць гвалт па прычыне палітычных перакананняў?

    А цяпер нагадванне. Пачытайце заўвагу да артыкула 128 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Там ёсць вызначэнне катаванняў. Тое, што было на Акрэсціна, – гэта катаванні. І ўсе датычныя да гэтых катаванняў сілавікі здзейснілі асабліва цяжкае злачынства – злачынства супраць бяспекі чалавецтва.

    Адказнасць па артыкуле 128 КК РБ – гэта пазбаўленне волі на тэрмін ад 7 да 25 гадоў або пажыццёвае пазбаўленне волі, або нават смяротнае пакаранне. Нагадаю, што тэрмін даўнасці па асабліва цяжкіх злачынствах – 15 гадоў. Нагадаю таксама, што ў адпаведнасці з артыкулам 83 Крымінальнага кодэкса пытанне аб ужыванні тэрмінаў даўнасці да асобы, якая ўчынiла злачынства, за якое яму можа быць прызначанае пакаранне ў выглядзе пажыццёвага пазбаўлення волі або смяротнага пакарання, вырашаецца судом. Гэта азначае, што нават праз 15 гадоў тэрміны даўнасці па гэтым злачынстве не скончацца. Гэта значыць, што нават праз 15 гадоў суд і толькі суд будзе вырашаць, ці прыцягнуць вінаватых да адказнасці, і якое пакаранне прызначыць.

    Я хачу нагадаць таксама і тое, што ўсе нікчэмныя спробы схаваць сляды злачынства таксама з'яўляюцца злачынствам і будуць расследаваныя асобна. Ужо зафіксавана дастаткова доказаў здзяйснення злачынстваў і праца па іх фіксацыі працягваецца.

    Мы абсалютна ўпэўненыя, што кожны, хто мае дачыненне да здзяйснення цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, панясе справядлівае пакаранне».

    Апошнія навіны