• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 27 траўня

    27 мая, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Беларусы пачалі перадаваць VAC-апараты для лячэння ранаў украінскіх вайскоўцаў у бальніцы Украіны. Гэтым займаюцца арганізацыя «Звяно», беларусы Італіі і фонд медыцынскай салідарнасці.
    • Беларусы Торуня і Быдгашча зычаць поспехаў воінам палка імя К. Каліноўскага.
    • Беларус з пачатку вайны корміць украінскіх вайскоўцаў і тэраабарону. Пра гэта і іншую дапамогу беларусаў украінцам ён распавёў «Еўрарадыё».
    • Беларусы працягваюць дапамагаць украінскім уцекачам на мяжы.
    • Цэнтр Беларускай Салідарнасці сумесна з Офісам Святланы Ціханоўскай і НАК працягваюць дзейнасць у рамках працоўнай групы пры МУС Польшчы. Яны атрымалі адказ на свой запыт: беларусы змогуць атрымліваць гуманітарныя візы і ВНЖ у Польшчы. Больш падрабязна тут.

    #непадпарадкаванне

    • Беларусы Чыжоўкі падтрымалі спявачку Марго Ляўчук і яе бацькоў, якіх затрымалі і аштрафавалі.
    • У Мінску спушчаны на ваду карабельчык з нашым нацыянальным сцягам.
    • Беларусы Гродна працягваюць пакідаць антываенныя надпісы салідарнасці з народам Украіны і беларускімі палітвязнямі.
    • Жыхары Гродна выступаюць супраць вайны.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 26 траўня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 26 траўня: на дзяржТБ працягваюць выходзіць сюжэты, прысвечаныя вайне ва Украіне. Адной з тэмаў, якая актыўна прасоўваецца і абмяркоўваецца ТБ – гэта вядзенне краінамі Захаду «рукамі ўкраінскіх салдатаў» вайны супраць Расіі. Мэта – паслабіць і знішчыць Расію, якая «ўстала з каленяў».
    • «Расійскія вайскоўцы не сышлі з Беларусі. Ваенныя РБ — масоўка»: жыхар аднаго з раёнаў Гомельскай вобласці распавёў Флагштоку, што прымежжа кантралююць расійскія вайскоўцы.

    #інфармацыйныфронт

    • Выйшла газета «7 чижей» ад мінчукоў Чыжоўкі: у ёй расказваецца пра новыя акцыі непадпарадкавання, навіны Антываеннага Руху, гісторыя палітвязня. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат, каб ратаваць беларусаў ад тэлевізара.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны