• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская заклікае падтрымаць Дзень салідарнасці з беларускімі жанчынамі 16 ліпеня

    10 ліпеня, 2021

    «16 ліпеня 2020 года мы разам з Марыяй Калеснікавай, Веранікай Цапкала за 15 хвілін прынялі рашэнне аб'яднаць штабы трох прэзідэнцкіх кампаній. Разам мы выступалі за перамены, дэмакратычную будучыню і свабоду – як і мільёны беларусак.

    Многія з іх знаходзяцца ў зняволенні ў рэжыма: Марыя Калеснікава, галоўрэд TUT.by Марына Золатава, журналісткі Дар'я Чульцова і Кацярына Андрэева, актывістка Антаніна Канавалава, шматдзетная мама Вольга Залатар. Але ўвесь свет захапляецца імі. Таксама як і захапляецца ўсімі беларускамі, якія ў жніўні пачалі выходзіць у белай вопратцы і з кветкамі – супраць бясконцага гвалту, які зведалі беларусы.

    Я абвяшчаю 16 ліпеня Днём салідарнасці з беларускімі жанчынамі. Я заклікаю беларусаў і сяброў Беларусі праявіць салідарнасць з адважнымі беларускімі жанчынамі, якія сталі не толькі сімвалам, але і рухавіком беларускай рэвалюцыі».

    Як падтрымаць Дзень салідарнасці з беларускімі жанчынамі?

    • Выходзьце на пікеты салідарнасці з беларускамі з партрэтамі палітвязняў, патрабуйце правядзенне новых выбараў, спынення гвалту і катаванняў.
    • Рабіце заявы і прымайце рэзалюцыі ў падтрымку Беларусі, праводзьце мерапрыемствы з удзелам палітыкаў і вядомых дзеячаў.
    • Падтрымлівайце віртуальныя акцыі салідарнасці: змяшчайце відэа, малюнкі, пасты са словамі салідарнасці.
    • Пішыце лісты палітзняволеным жанчынам Беларусі, бярыце над імі патранаж, дапамагайце маці і жонкам палітвязняў.
    • Запісвайце відэа, зачытваючы лісты жанчын у зняволенні.
    • Падтрымлівайце беларусак праз фонды салідарнасці, якія аказваюць дапамогу палітвязням і іх сем'ям (Краіна для жыцця, BySol, ByHelp).
    Апошнія навіны