• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Аляксей Кудзін павінен выйсці на свабоду». Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу ў Кангрэсе ЗША

    22 ліпеня, 2021

    Ціханоўскую віталі кангрэсмены Грэгары Мікс і Майкл Маккоўл – прадстаўнікі Камітэту па міжнародных адносінах. Яны абмеркавалі дапамогу, якую ЗША могуць аказаць беларусам, а таксама кропкавыя і сектаральныя санкцыі супраць рэжыму.

    Святлана Ціханоўская распавяла кангрэсменам гісторыю Аляксея Кудзіна – байца ММА, які трапіў пад крымінальны пераслед: «Насуперак рашэнню ЕСПЧ, Расія таемна выдала рэжыму Аляксея Кудзіна, якога дома чакае жонка і пяцёра дзяцей. Хоць менавіта ўчора яго павінны былі выпусціць на волю па заканчэнні максімальна дапушчальнага 6-месячнага тэрміну ўтрымання пад вартай.

    На многіх сустрэчах у Вашынгтоне, адказваючы на пытанне пра пазіцыю Расіі, я казала, што яна яшчэ можа заняць канструктыўную пазіцыю ў вырашэнні беларускага крызісу. Канструктыўная пазіцыя – гэта не выдаваць чалавека ў краіну, дзе людзей у турмах катуюць і б'юць, у абыход забароны Еўрапейскага Суда па Правах Чалавека. Колькі яшчэ міжнародных адносін Расіі давядзецца сапсаваць дзеля падтрымкі чалавека, які прайграў выбары? Аляксей Кудзін не заслужыў ні крымінальнага пераследу, ні экстрадыцыі. Як і тысячы без віны затрыманых людзей, ён павінен выйсці на свабоду».

    Апошнія навіны