• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вольга Гарбунова – прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі

    26 снежня, 2022

    Прыярытэтным напрамкам дзейнасці Вольгі Гарбуновай — былой палітзняволенай — стане арганізацыя сістэматычнай дапамогі палітзняволеным і іх блізкім. Таксама яна ўзмоцніць працу Кабінета па вырашэнні пытання палітзняволеных на міжнароднай арэне.

    Прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета будзе займацца стварэннем кансалідаванай платформы беларускіх грамадскіх ініцыятыў і арганізацый для павелічэння эфектыўнасці іх дзейнасці па такіх напрамках як юрыдычная, сацыяльна-псіхалагічная і гуманітарная дапамога.

    Асобным напрамкам дзейнасці новай прадстаўніцы стане дапамога юрыстам у дапрацоўцы Закона аб рэабілітацыі, а таксама іншых нарматыўна-прававых дакументаў, якія на стратэгічным узроўні вызначаць развіццё Беларусі ў будучым як сацыяльнай дзяржавы, з дзейсным і эфектыўным сацыяльна арыентаваным заканадаўствам, інстытутам абмудсмена (упаўнаважанага па правах чалавека) і механізмамі абароны найбольш уразлівых слаёў насельніцтва.

    Вольга Гарбунова — заснавальніца прытулку для жанчын і іх дзяцей, пацярпелых ад хатняга гвалту, былая кіраўніца грамадскага аб’яднання «Радзіслава». Больш за 10 гадоў яна навучала прадстаўнікоў праваахоўных органаў, сістэмы сацыяльнай абароны і аховы здароўя, псіхолагаў і настаўнікаў працаваць з ахвярамі хатняга гвалту, прадухіляць яго цяжкія наступствы. 20 гадоў аказвае дапамогу па абароне правоў уразлівых сацыяльных груп, у тым ліку жанчын і прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці.

    Апошнія навіны