• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Пазбавіць БТ права на трансляцыю Алімпійскіх гульняў і перадаць іх каналу «Белсат». Ціханоўская падтрымала ліст Фонду спартыўнай салідарнасці ў МАК

    22 чэрвеня, 2021

    Фонд спартыўнай салідарнасці адправіў ліст у Міжнародны Алімпійскі камітэт з заклікам пазбавіць «Белтэлерадыёкампанію» права на трансляцыю Алімпійскіх гульняў. Святлана Ціханоўская падтрымала ініцыятыву Фонду, звярнуўшыся да Міжнароднага Алімпійскага камітэту ў сваім афіцыйным Твітары.

    Ціханоўская: «Летняя Алімпіяда пачнецца 22 ліпеня. Мы ўпэўненыя, што такое буйное спартовае спаборніцтва не можа паказвацца на беларускім дзяржаўным тэлебачанні, якое заахвочвае гвалт над беларусамі і паказвае допыты закладнікаў — падчас трансляцыі матчаў Еўра-2020 на сайце «Белтэлерадыёкампаніі» паказвалі цытаты з «інтэрв'ю» з закладнікам Раманам Пратасевічам.

    Я, Святлана Ціханоўская, лідарка дэмакратычнай Беларусі, падтрымліваю ініцыятыву Фонду спартыўнай салідарнасці перадаць правы на трансляцыю Алімпіяды незалежнаму беларускаму каналу «Белсат». Гэта цалкам адпавядае рэзалюцыі Еўрапарламента ад 10 чэрвеня, і гэта дазволіць беларусам глядзець сумленны спорт без прапаганды рэжыму».

    Апошнія навіны