• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 15 чэрвеня

    16 чэрвеня, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • 19 чэрвеня а 16:00 у Цэнтры беларускай салідарнасці распачнецца спецыяльны трэнінг, на якім раскажуць, як правільна спыняць крывацёкі.
    • Беларусы Львова даставілі чарговую партыю гуманітарнай дапамогі.

    #непадпарадкаванне

    • Партызаны Дзяржынска перадаюць палымянае вітанне мясцовым сілавікам.
    • Мінчукі Чыжоўкі падтрымалі беларускіх палітвязняў і журналістаў.
    • Беларусы Бараўлянаў выйшлі на пікет супраць рэжыму.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 14 чэрвеня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 15 чэрвеня: у гэты раз прапагандысты заяўляюць, што НАТА рыхтавалася да нападу на Беларусь. Пра гэта заявіў «дэпутат» Алег Гайдукевіч (але мапу з сабой не прынёс).

    #інфармацыйныфронт

    • Куратарка праекта Politzek.me Іна Кавалёнак у інтэрв'ю Еўрарадыё распавяла пра тое, ці рэальна дапамагчы палітвязням і іх сем'ям, якія навіны прыходзяць ад палітычных вязняў і ці атрымліваецца падтрымліваць тэму беларускіх палітвязняў на фоне вайны ва Украіне.
    • Выйшаў новы нумар газеты «Сем чижей». Спампоўвайце па спасылцы, друкуйце і распаўсюджвайце самвыдат, каб ратаваць беларусаў ад тэлевізара.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны