• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Размаўляйце са сваімі дзецьмі, абараняйце іх права на шчаслівае дзяцінства

    16 лістапада, 2022

    Святлана Ціханоўская: «Сёння я прачытала навіну пра тое, што беларускія пракуроры і сілавікі цяпер прыходзяць з урокамі патрыятызму не толькі да старшакласнікаў, але і да маленькіх у дзіцячыя садкі. Як мама, я не магла стрымаць злосць, чытаючы гэтую навіну. Я адразу ўявіла, як маіх дзяцей прымушаюць слухаць ідэалагічныя лозунгі рэжыма, як ім хлусяць, як замест любові і павагі адно да аднаго ім прывіваюць толькі страх перад сілай.

    Ведаеце, дзіцяці вельмі проста схлусіць. Перад дзіцем нескладана згуляць аўтарытэт і прымусіць яго паверыць у нешта зручнае дарослым. І таму асабліва цынічна хлусіць тым, хто лёгка давярае.

    Дзеці не павінны быць удзельнікамі палітычных гульняў, не павінны быць аб'ектамі чужых маніпуляцый. Яны павінны быць шчаслівымі: бегаць з сябрамі па парку, глядзець мультфільмы, употайкі даставаць любімыя цукеркі з шафы перад вячэрай – то бок, займацца тым, чым належыць дзіцяці. А кожны, хто лічыць, што мае права лезці ў бесклапотныя жыцці дзяцей толькі для таго, каб зляпіць з іх паслухмяных удзельнікаў сістэмы, – адбірае ў іх самае каштоўнае – дзяцінства.

    Дарагія бацькі, я хачу падтрымаць вас, бо ведаю, што сёння быць добрымі мамамі і татамі ў Беларусі – складаная праца. Дзякуй вам за гэтую працу. Размаўляйце са сваімі дзецьмі. Абараняйце іх права на шчаслівае дзяцінства. Дзяцінства – адно, і яно вельмі хутка праходзіць. І таму нашая з вамі праца – абараняць яго».

    Апошнія навіны