• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла брыфінг для дыпламатаў 25 краінаў

    15 верасня, 2022

    Учора, 14 верасня, дыпламаты 25 краінаў узялі ўдзел у брыфінгу па сітуацыі ў Беларусі, які правяла Святлана Ціханоўская ў Вільні. Сустрэча адбылася ў чэшскім пасольстве, паколькі Чэхія старшынюе ў Радзе ЕС.

    Удзел у сустрэчы бралі амбасадары і дыпламаты Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Даніі, ЗША, Ізраіля, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Канады, Латвіі, Літвы, Малдовы, Нарвегіі, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі.

    Падчас сустрэчы Святлана Ціханоўская:

    – Выказала падтрымку ўкраінскаму народу ў сувязі з эфектыўным контрнаступам. Адзначыла, што перамога Украіны можа адчыніць вакно магчымасцяў для пераменаў у Беларусі.
    – Распавяла пра апошнія рэпрэсіі і згадала справы Марфы Рабковай, Рыгора Кастусёва і Аляксандра Фядуты, Алега Храмых, Ганны Тукавай. Ціханоўская асудзіла затрыманне часова паверанай Эвеліны Шульц.
    – Заклікала дыпламатаў не ўручаць даверчых граматаў Лукашэнку. А накіроўваць у Беларусь часова павераных, якія, як правіла, даверчых лістоў не ўручаюць.
    – Патлумачыла, чаму візавыя абмежаванні не павінны быць усеагульнымі, што магчымасць перамяшчацца праз мяжу дапамагае ўтрымліваць сувязь паміж беларусамі ўнутры краіны і тымі, хто выехаў. Выступіла супраць візавага бану, але падтрымала ідэю забараніць уезд і перамяшчэнні супрацоўнікам урадавых структураў, сілавікоў, спецслужбаў і прапагандыстаў.
    – Адзначыла прынцыповую пазіцыю да магчымай амністыі 17 верасня: вызваленыя і рэабілітаваныя павінны быць усе, без ніякіх дадатковых умоваў, і закрытыя палітычныя справы. Нельга ўвязвацца ў гандаль палітвязнямі.
    – Распавяла пра першы месяц працы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, прызначэнне новых прадстаўнікоў, планы пашырыць план «Перамога».
    – Заклікала аказаць усёабдымную дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Украіне.
    – Анансавала запуск праекта «Лічбавай Беларусі», які павінен дапамагчы падтрымліваць сувязь паміж беларусамі ўнутры краіны і за мяжой, а таксама дазволіць беларусам удзельнічаць у прыняцці рашэнняў. Патэнцыйна гэты праект будзе служыць інструментам верыфікацыі прыватных асобаў і кампаніяў. 

    Яна падзякавала дыпламатам за падтрымку беларусаў на міжнароднай арэне і стварэнне Кантактнай групы ў Радзе Еўропы. Ціханоўская адзначыла, што падобныя кантактныя групы павінны з’явіцца і ў іншых міжнародных структурах.

    Апошнія навіны