• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: беларускія працоўныя ствараюць свой рух і платформу

    12 красавіка, 2021

    «Я заўсёды казала, што пратэст працоўных неверагодна важны для нашага шляху. І сёння я радая падтрымаць іх у новым этапе барацьбы. Актыў беларускіх працоўных, незалежных прафсаюзаў і дыяспар запускаюць рух і платформу «Рабочы рух». Яго мэта – падрыхтаваць агульнанацыянальную стачку, бо гэта, як кажуць самі працоўныя, – самы дзейсны і бяспечны механізм для выражэння пратэсту і ціску на рэжым.

    У жніўні і кастрычніку, калі праходзілі першыя страйкі, у працоўных яшчэ не было вопыту і моцных сувязяў паміж прадпрыемствамі. Да таго ж за любое непадпарадкаванне стачкі падвяргаліся беспрэцэдэнтным рэпрэсіям.

    Але ўсё адно пратэст нікуды не знік. Цяпер у нас ёсць вопыт, сувязі паміж ключавымі прадпрыемствамі, выразны план і падтрымка дыяспар па ўсім свеце – менавіта для таго, каб рыхтавацца да агульнанацыянальнай стачкі.

    «Рабочы рух» – гэта рух працоўных, які мае сваю платформу для каардынацыі дзеянняў, сайт, сацсеткі і чат-бот @ruh_connect_bot, у які можна дасылаць карысную для актыву працоўных інфармацыю. Спасылка на платформу – https://www.stachka.org. Зараз доступ для актывістаў па паролі. У чацвер да яе адкрыецца доступ для ўсіх ахвочых.

    Рэгістрацыя на платформе не патрабуе асабістых дадзеных. З дапамогай бяспечнай і зашыфраванай сістэмы кожны працоўны, які зарэгістраваўся, зможа атрымліваць інфармацыю і ўдзельнічаць у працоўным руху ў сябе на прадпрыемстве і ў краіне ў цэлым. Платформа ўжо працуе ў тэставым рэжыме і будзе гатовая да публічнага запуску ў найбліжэйшы час. Я заклікаю працоўных далучацца да руху, а ўсіх астатніх – падтрымліваць іх працу. Гэта вельмі важна для захавання і развіцця стачкі.

    Далучайцеся да «Рабочага руху», сачыце за навінамі, расказвайце пра яго родным, сябрам і калегам, далучайцеся да руху – і разам мы пераможам».

    Апошнія навіны