• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 20-26 снежня

    26 снежня, 2021

    Каранавірус і дастаўка вакцынаў

    – Апублікаваная новая справаздача Фонду медыцынскай салідарнасці ў супрацоўніцтве з Офісам. У ёй ёсць дадзеныя пра пік смяротнасці ў кастрычніку 2021, фальсіфікацыю афіцыйнай статыстыкі ў 10 разоў, стан стацыянараў, сярэднюю частату шпіталізацыі ад 20-25 да 40-50 пацыентаў у дзень. Пачытаць яе можна тут.

    – Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з медыкамі з Фонду медыцынскай салідарнасці. Яны абмеркавалі працу над бачаннем медыцыны ў новай Беларусі і апошнія навіны пра тое, што СААЗ вядзе перамовы пра дастаўку больш за 1 мільён бясплатных еўрапейскіх вакцынаў у Беларусь.

    Падтрымка палітвязняў

    – Завяршыўся марафон салідарнасці з палітвязнямі ў межах адвэнт-календара «Вольных паштовак». Дзякуючы вашаму ўдзелу палітвязні атрымалі сотні паштовак, фонд «Краіна для жыцця» купіць больш падарункаў для дзяцей палітвязняў, а беларусы змогуць быць упэўненыя, што ні пры якіх абставінах не застануцца адны.

    – «Вольныя паштоўкі» выпусцілі серыю навагодніх паштовак з малюнкамі палітвязняў з лістоў. Спампаваць паштоўкі для друку можна па спасылцы. А таксама паштоўку можна атрымаць у абмен на данат (мінімум 5 еўра), які будзе перададзены ініцыятыве «Лісты ў клетачку».

    – У канала «Турма Для Жыцця» з'явіўся чат-бот @strana_turma_bot, куды можна дасылаць лісты ад Сяргея Ціханоўскага. Канал створаны як голас Сяргея Ціханоўскага з няволі. Калі Сяргей дасылаў вам лісты, падзяліцеся імі з ботам тут: @strana_turma_bot

    Стратэгія дзеянняў на нелегітымным рэферэндуме

    – 73% апытаных беларусаў ужо плануюць падтрымаць адзіную стратэгію дэмсілаў – зрабіць бюлетэні нядзейснымі, перакрэсліўшы такім чынам «рэферэндум». Платформа «Голас» перазапусцілася да «рэферэндуму», каб вы маглі зафіксаваць свае дзеянні.

    Вы ўжо можаце прайсці ў «Голасе» апытанне і адказаць, ці падтрымліваеце адзіную стратэгію. Праходзьце апытанне па спасылках у Тэлеграме і Вайберы. Калі апытанне па рэферэндуме ў боце не запускаецца, увядзіце каманду /референдум. І наведайце сайт Адзінай стратэгіі дэмсілаў.

    Як звязацца з Офісам

    – Святлана Ціханоўская, Франак Вячорка, Валер Кавалеўскі і Аляксандра Логвінава правялі адкрытую размову з беларусамі, адказалі на вострыя пытанні і крытыку.

    Пазней Святлана Ціханоўская выказала падзяку за меркаванні беларусаў: «Я магу адказаць на пытанне не так, як вы чакаеце. Але я гатовая чуць іншае меркаванне, абмяркоўваць і прызнаваць памылкі, калі я не маю рацыю. І хачу заставацца такім чалавекам, з якім можна размаўляць і быць пачутым».

    Вы можаце мець зносіны з Офісам тут:
    – чат-бот Офіса @AskOffice_Bot;
    – чат-бот для зносін з дваровымі і іншымі супольнасцямі @dvory_OST_bot;

    Калі вы не можаце ці не хочаце быць часткай нейкай супольнасці, але хочаце дапамагаць працы дэмсілаў, задаваць пытанні, уключаць у абмеркаванне важных тэм, прапаноўваць свае ідэі і праекты – вы можаце запоўніць форму для валанцёраў https://tsikhanouskaya.org/ru/initiatives/volunteers.

    Офіс Святланы Ціханоўскай віншуе вас са святамі і просіць насіць маскі, прышчаляцца даступнымі вакцынамі, захоўваць дыстанцыю і, па меры магчымасці, працаваць з дому. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

    Апошнія навіны