• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Святлана Ціханоўская і пасол Ізраіля Ёсэф Леві ушанавалі хвілінай маўчання памяць Майсея Кульбака

    29 кастрычніка, 2021

    Сёння напярэдадні вечара памяці Ночы расстраляных паэтаў Святлана Ціханоўская, амбасадар Ізраіля ў Літве Ёсэф Леві і кіраўніца аб'яднання яўрэяў Літвы Фаіна Куклянская ўшанавалі хвілінай маўчання памяць Майсея Кульбака – яўрэйскага паэта, які нарадзіўся ў Смаргоні і пісаў пра Беларусь.

    Майсей Кульбак – вялікі пясняр, для якога не існавала мяжы паміж Беларуссю і Літвой, ён належыць абедзвюм нашым краінам. І нездарма ягоныя найважнейшыя творы – паэмы «Беларусь» і «Вільня». У Беларусі – паміж Мінскам і Вільняй – ён нарадзіўся, у Коўне пачаў пісаць вершы, у Вільні стаў сапраўднай зоркай на паэтычным небасхіле. У Мінск ён вярнуўся ў 1928 годзе, напісаў вялікі раман «Зельманцы» і быў расстраляны 29 кастрычніка 1937 года.

    Сёння беларусы ўсяго свету шануюць памяць рэпрэсаваных. А 19 гадзіне Святлана Ціханоўская разам з дзеячамі беларускай культуры распачала на сваім YouTube-канале супольнае памятаванне ахвяр тэрору на Беларусі. Поўны спіс акцый і іх карта – на сайце nochpaetau.com.

    Апошнія навіны