• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • План дапамогі ЕС для Беларусі: галоўныя пытанні і адказы

    18 чэрвеня, 2021

    28 траўня быў прэзентаваны План дапамогі ЕС дэмакратычнай Беларусі. Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што ён зацверджаны і ўжо прадугледжвае 3 мільярды еўра на першыя 2-3 гады новай Беларусі – пасля свабодных выбараў прэзідэнта. Яны пойдуць на забеспячэнне Праграмы падтрымкі ўдзельнікаў стачкі, людзей і бізнесаў, якія зведалі рэпрэсіі, на глабальныя рэформы і развіццё інфраструктуры.

    Праект ужо назвалі Планам Ціханоўскай, паколькі каманда Святланы Ціханоўскай удзельнічала ў распрацоўцы дакумента. Расказваем, што гэта за План і чым ён дапаможа беларусам.

    Галоўныя пытанні і адказы:

    • Што такое план ЕС для Беларусі, які распрацаваны з камандай Ціханоўскай?

    Гэта эканамічны план ЕС для дэмакратычнай Беларусі, які кіраўніца Еўракамісіі прадставіла Ціханоўскай і дэмсілам 28 траўня 2020 г. Ён разлічаны на 3 млрд еўра – і гэта толькі тое, што ЕС ужо паабяцаў выдзеліць новай Беларусі на першыя 2-3 гады.

    • Калі ЕС паабяцаў 3 млрд, чаму вы кажаце пра агульную суму ў 10 млрд?

    Акрамя ЕС, мы працуем над тым, каб эканамічную падтрымку новай Беларусі аказалі і іншыя. МВФ – са стабілізацыйнай праграмай на 3-4 мільярды даляраў, Сусветны банк, Міжнародная фінансавая карпарацыя, Вялікабрытанія, Нарвегія, Канада, ЗША. Па нашых падліках, агульны аб'ём дапамогі можа скласці 10 мільярдаў даляраў.

    • Калі Беларусь атрымае гэтыя грошы?

    План разлічаны на першыя гады новай Беларусі, то бок гэтым бюджэт нашая краіна атрымае пасля дэмакратычных зменаў:
    – спынення гвалту;
    – вызвалення палітзняволеных;
    – правядзення новых выбараў прэзідэнта РБ.
    Каманда Ціханоўскай працуе, каб гэтая дапамога пачала аказвацца Беларусі ўжо на наступны дзень пасля выбараў.

    • На што пойдзе гэтае фінансаванне?

    1. Падтрымка эканамічнага росту.
    Гэтую частку атрымае і будзе размяркоўваць Мінфін. Да прыкладу, з дапамогай Плана ЕС будзе фінансаваная частка Праграмы падтрымкі ўдзельнікаў стачкамаў, людзей і бізнесаў, якія зведалі рэпрэсіі, распрацаваная камандай Ціханоўскай.

    2. Дапамога па правядзенні рэформаў
    Гэтая частка выдзяляецца на правядзенне структурных рэформаў, якія спатрэбяцца новай Беларусі: ў палітычнай, судовай, праваахоўнай сістэме, эканоміцы, адукацыі і г.д.

    3. Інвестыцыі ў інфраструктуру і прыватны сектар.
    Гэтая частка выдзяляецца ЕБРР і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам. Нашая краіна атрымае доўгатэрміновыя і танныя крэдытныя рэсурсы на транспартную і муніцыпальную інфраструктуру, энергаэфектыўнасць і іншыя сферы.

    • Ці былі раней падобныя прыклады?

    Так. Напрыклад, Польшча пасля перамогі «Салідарнасці» і пераходу краіны да дэмакратыі. Тады на план Бальцаровіча, МВФ і іншыя міжнародныя структуры выдзялілі больш за 2,7 млрд даляраў. Гэта дапамагло Польшчы перайсці ад планавай да рынкавай эканомікі. Аналагічныя планы былі распрацаваныя для некаторых іншых краінаў былога сацблока.

    Апошнія навіны