• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская ў Вільні сустрэлася з кіраўніком Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем

    06 ліпеня, 2021

    Сёння Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з кіраўніком Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем.

    Падчас сустрэчы Ціханоўская:

    – Расказала пра прысуд Віктару Бабарыку і пра іншыя суды над беларусамі. Усе невінаватыя людзі павінны быць вызваленыя – зрабіць гэта можна па Акце аб рэабілітацыі.

    Прапанавала канцэпт, як беларускі народ можа быць прадстаўлены ва Усходнім партнёрстве, раз Лукашэнка самаўхіліўся з гэтай праграмы. Яна таксама прапанавала, каб дэмакратычныя сілы прадставілі Беларусь на саміце Усходняга партнёрства.

    – На пытанне Мішэля пра адзінства сілавога блока і дэмакратычных сіл адказала, што сярод сілавікоў адзінства няма даўно, а дэмакратычныя сілы, як і раней, працуюць разам на адзіную мэту: «З кантактаў з супрацоўнікамі сілавых структур мы разумеем, што ў рэжыме яны бачаць толькі  гвалт і ніякай будучыні. Яны выдатна ведаюць, што іх будучыня – за дэмакратычнымі пераменамі».

    – Заявіла, што варта пашыраць праграмы дапамогі палітвязням і іх сем'ям, незалежным медыя і прыватнаму бізнесу, а таксама План ЕС для новай Беларусі. Таксама цяпер важна, каб Украіна далучылася да санкцый ЕС і каб былі зачыненыя шчыліны ў санкцыях – тады ў рэжыма не будзе шляхоў для іх абыходу.

    – Заклікала падтрымаць канферэнцыю па вырашэнні крызісу ў Беларусі на ўзроўні ЕС.

    Апошнія навіны