Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр пракаментавала:
«Са студзеня 2022 года працоўная група дэмсіл і МУС Польшчы працавала над спрашчэннем легалізацыі беларусаў. У выніку наша сістэмная праца з польскімі партнёрамі прынесла рэальныя плады. З ліпеня 2023 года беларусы ў Польшчы маюць магчымасць атрымаць праязны дакумент па спрошчанай працэдуры.
- Што менавіта змяняецца з ліпеня 2023 года?
– Зараз пашпарт замежніка выдаецца не толькі беларусам з ПМЖ, а таксама і тым, у каго ёсць дазвол на часовае знаходжанне ў Польшчы.
– Для атрымання праязнога дакумента больш не трэба падаваць дадатковыя доказы таго, што беларусы не маюць магчымасці атрымаць пашпарт па стандартнай працэдуры.
– Праязны дакумент могуць атрымаць беларусы, якія не мелі раней пашпарту Рэспублікі Беларусь. Напрыклад, гэта дзеці беларусаў, якія нарадзіліся на тэрыторыі Польшчы.
– З ліпеня 2023 года праязны дакумент для беларусаў вырабляецца і выдаецца бескаштоўна».
Падрабязней чытайце ў каналах Цэнтра Беларускай салідарнасці.