• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Калі бацькі своечасова не ўмяшаюцца, з дзяцей зробяць будучых прапагандыстаў і сілавікоў

    26 мая, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Дарагія бацькі, настаўнікі, выпускнікі. Пад канец гэтага навучальнага года я б хацела звярнуцца да вас. Думаю, вы выдатна ведаеце, што адукацыя ў Беларусі заўсёды была полем для эксперыментаў і новаўвядзенняў.

    Напрыклад, цяпер сваіх дзяцей у школы водзяць тыя, хто некалі вучыўся ў «нулёвых» класах, а потым пераскокваў праз адзін клас – таму што 12-гадовую сістэму зноў ператваралі ў 11-гадовую. Некалі школьнікі здавалі экзамены для паступлення ў ВНУ, потым – цэнтралізаванае тэставанне. Зараз здаюць цэнтралізаваны экзамен і рэспубліканскую кантрольную працу па гісторыі Беларусі. У якой няма ні слова пра сталінскія рэпрэсіі і масавыя расстрэлы, але хапае «ідэалагічна вывераных» аповедаў. 

    Нядаўняе мне напісаў бацька ліцэіста. Ён расказаў, што дзяцей з «фізмата» зазываюць у «патрыятычныя» класы. Іх заманьваюць туды большай колькасцю фізкультуры, дармовым басейнам, абяцаюць спускі пры паступленні і расказваюць, як гэта выдатна – быць патрыётам. Вось толькі ў іх патрыятызме панятак «Родзіна» падмяняюць на «Лукашэнку». І калі бацькі своечасова не ўмяшаюцца, з дзяцей зробяць будучых прапагандыстаў і сілавікоў. 

    Ці ёсць усяму гэтаму альтэрнатыва? Вядома. Гэта наш здаровы і ўсвядомлены выбар. Ніхто, апроч нас, не зможа абараніць нашых дзяцей. Бацькі могуць не пускаць дзяцей на ідэалагічныя ўрокі, экскурсіі і мерапрыемствы, асабліва ў выходныя дні. А настаўнікі могуць адмаўляцца праводзіць такія мерапрыемствы ці тайна сабатаваць іх. 

    Нашыя дзеці павінны вучыцца ў школе, вольнай ад прапаганды. Мы хочам, каб нашыя дзеці вучыліся ў лепшых ВНУ Беларусі і Еўропы, а не ішлі ў вайсковай вучылішча. У нашых сілах супрацьстаяць гэтаму, таму што толькі ад нас залежыць лёс нашых дзяцей».

     

    Апошнія навіны