Кампанія BY_Help дапамагае беларусам, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій з пачатку кампаніі па выбарах у прэзідэнты Беларусі. З лета і па гэты дзень улады масава пераследуюць былых кандыдатаў, блогераў, грамадзянскіх актывістаў і шараговых грамадзянаў, якія ўдзельнічаюць у мірных пратэстаў.
Грамадства і праваабаронцы абураныя тым, што дзяржава ізноў брутальна парушае правы чалавека, замест таго, каб правесці свабодныя, сумленныя і справядлівыя выбары.
Фонд займаецца аплатай адміністрацыйных штрафаў і рахункаў за суткі арышту, дапамогі ў аплаце адвакатаў (для асабліва адчувальных груп), а таксама кампенсацыяй медыцынскіх расходаў для параненых і зьбітых. Усе выплаты праводзяцца ў адпаведнасці з праваабаронцамі.
Збор адмініструецца прадстаўнікамі беларускай дыяспары і ўдзельнікамі ініцыятывы BY_Help Аляксеем Лявончыкам, Аляксандрам Лапко, Андрэем Стрыжаком, Надзеяй Нортан, у цесным супрацоўніцтве з грамадзянскімі актывістамі і праваабаронцамі ўнутры краіны.
Канал кампаніі ў Телеграм: @BY_help