Прадстаўнік Офіса ў Латвіі і ў Эстоніі Віталь Малчанаў правёў перамовы з прадстаўнікамі МУС Латвіі. Асноўнай тэмай дыялогу стала пытанне легалізацыі беларусаў Латвіі, у якіх скончыўся ці блізкі да завяршэння тэрмін дзеяння пашпарта.
«На жаль, заканадаўства Латвіі на дадзены момант не дазваляе атрымліваць пашпарты замежніка. Аднак прадстаўнікі МУС, як і кіраўніцтва краіны ў цэлым, пайшлі нам насустрач – і мы знайшлі рашэнне, якое абароніць беларусаў.
Адзначым, што гэтая інфармацыя актуальная толькі для тых, у каго ёсць ВНЖ Латвіі, а да заканчэння тэрміну пашпарта засталося менш за паўгода. Калі ж тэрмін вашага пашпарта скончыўся, то адзінай працэдурай легалізацыі пакуль застаецца падача дакументаў на атрыманне статусу бежанца. Падрабязней аб гэтай працэдуры можна прачытаць тут.
Для таго, каб пачаць працэс па легалізацыі ў Латвіі, просім звярнуцца да нас праз тэлеграм-бот @AskOffice_Bot ці электронную пошту [email protected], апісаўшы дэталі вашага кейса. Важна падкрэсліць, што кожны выпадак будзе разглядацца індывідуальна», – пракаментаваў вынікі сустрэчы Віталь Малчанаў.
Знайсці дадатковую інфармацыю аб працэсе атрымання пашпарта іншаземца ў іншых краінах можна на pashpart.org.