• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская прысвяціла прэмію імя Джорджа Буша і Маргарэт Тэтчэр беларускім палітвязням

    07 снежня, 2023

    У Вашынгтоне беларуская лідарка атрымала прэмію імя Джорджа Буша і Маргарэт Тэтчэр «За свабоду», якую ўручаюць за асаблівы ўклад у прасоўванне каштоўнасцяў дэмакратыі і правоў чалавека. Таксама гэтую прэмію прысудзілі лідарам дзвюх беларускіх палітычных партый – Рыгору Кастусёву (БНФ) і Мікалаю Казлову (АГП), якія зараз знаходзяцца ў зняволенні. Гэтыя партыі з’яўляюцца чальцамі Міжнароднага дэмакратычнага саюза, які і заснаваў гэтую прэмію.

    Святлана Ціханоўская прысвяціла гэтую прэмію беларускім палітвязням, у тым ліку Алесю Бяляцкаму, Марыі Калеснікавай, Мікалаю Казлову, Рыгору Кастусёву, Мікалаю Статкевічу, Арцёму Лябедзьку.

    «Я прысвячаю гэтую ўзнагароду беларусам – палітычным зняволеным, якія не могуць быць сёння з намі ў гэтай зале. Яны адбываюць свае вялізарныя тэрміны ў лукашэнкаўскіх турмах. Іх трымаюць у ізаляцыі, катуюць, збіваюць. Гэтай узнагародай мы аддаём даніну іх змаганню. Гэта паведамленне ўсім беларускім палітвязням: вы не адны, мы памятаем і падтрымліваем вас», – адзначыла лідарка ў сваёй прамове.

    Таксама Ціханоўская ўзгадала гісторыю праваабаронцаў Ігара Случака і Аліны Нагорнай, якія апошнія 3 гады жылі і працавалі ў падполлі з двума маленькімі дзецьмі.

    Апошнія навіны