Прама зараз у Падкамітэце па Еўропе Камітэта па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША праходзяць слуханні па Беларусі, на якіх з прамовай выступіла беларуская лідарка.
Падчас выступу Ціханоўская агучыла шэраг практычных прапановаў Кангрэсу ЗША для падтрымкі дэмакратычнай Беларусі:
1. Прызначыць спецпасланніка ЗША для працы з дэмакратычнай Беларуссю.
2. Падтрымліваць беларусаў і дапамагаць сем’ям рэпрэсаваных. А таксама ўхваліць рашэнне аб прадастаўленні статусу часовай абароны для беларусаў у ЗША.
3. Дадаць Беларусь у план эканамічнага аднаўлення – і пашырыць праект, які пакуль што тычыцца толькі Украіны і Малдовы.
4. Падтрымаць праект новага беларускага нацыянальнага пашпарту, які рыхтуецца да запуску ў 2024 годзе.
5. Прыцягнуць Лукашэнку і яго памагатых да адказнасці праз міжнарожныя суды.
6. Прызнаць пагадненні, падпісаныя дыктатарам Лукашэнка з Расіяй, несапраўднымі. І ўвесці новыя санкцыі супраць Расіі за незаконныя спробы ўзяць Беларусь пад кантроль.