Святлана Ціханоўская звярнулася да прадстаўнікоў Каардынацыйнай Рады:
«Я чакаю, што Каардынацыйная Рада стане сапраўды прадстаўнічым органам беларускіх грамадзянскіх арганізацыяў і палітычных партыяў. Для гэтага неабходна правесці выбары ў наступны склад Каардынацыйнай Рады. Павел Лібер і «Новая Беларусь» гатовы распрацаваць усе неабходныя для гэтага тэхнічныя інструменты.
Выбары ў Каардынацыйную раду могуць стаць альтэрнатывай выбарам у псеўдапарламент, якія праводзіць рэжым. Мы ў выбарах Лукашэнкі не ўдзельнічаем – яны незаконныя, але мы павінны скарыстацца гэтым як нагодай расказаць пра сваю альтэрнатыву.
Таксама хацелася б пабачыць больш публічнасці ў працы Каардынацыйнай Рады. Беларусы павінны ведаць, якія пытанні абмяркоўвае Каардынацыйная Рада і што вырашае. Уключайце ў свае дыскусіі шырокую грамадскасць і экспертную супольнасць».