• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Нашую пазіцыю пачулі». Франак Вячорка – пра рашэнне прэзідэнта Наўседы не ўносіць папраўкі па ўраўноўванні беларусаў і расіян

    03 верасня, 2023

    «Тое, што прэзідэнт Наўседа не стаў уносіць у Сейм папраўкі, якія прадугледжваюць ўраўноўванне абмежаванняў супраць беларусаў і расіян – гэта добры знак. Нельга ўраўноўваць беларусаў і расіян, гэтаксама як і беларусаў і рэжым. За апошнія тыдні мы правялі вялікую колькасць сустрэчаў і размоваў з літоўскімі палітыкамі і, здаецца, нашую пазіцыю пачулі.

    Мы працягваем камунікацыю з урадам і Сеймам Літвы і будзем разам шукаць такое вырашэнне сітуацыі, якое б не біла па беларусах, якія не нясуць адказнасць за злачынствы рэжыму. 

    У бліжэйшыя тыдні Святлана Ціханоўская сустрэнецца з міністаркай унутраных справаў, прэм’еркай і дэпутатамі літоўскага Сейма», – адзначыў Франак Вячорка.

    Апошнія навіны