• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Стратэгія офіса Зяленскага па Беларусі: эфір Лябедзькі і Падаляка

    01 верасня, 2023

    Падчас візіту дарадцы Святланы Ціханоўскай па пытаннях міжпарламенцкага супрацоўніцтва і канстытуцыйнай рэформе Анатоля Лябедзькі ў Кіеў ён сустрэўся з дарадцам Офіса прэзідэнта Украіны Міхаілам Падаляком. Сёння Анатоль Лябедзька і Міхаіл Падаляк правялі сумесны прамы эфір, дзе абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-ўкраінскіх адносін, сітуацыю ў Беларусі і прававыя праблемы беларусаў ва Украіне.

    Са слоў Падаляка, сур'ёзна да Лукашэнкі ва Украіне ніхто не ставіцца ні на адным з узроўняў улады. «Мы не бачым у яго перспектываў з пункту гледжання палітыка, які нешта можа прапанаваць Беларусі. Ён трымае Беларусь у закладніках – гэта несумненна, асабліва пасля 2020 года», – сказаў дарадца Офіса прэзідэнта Украіны.

    Ён узгадаў, што прэзідэнт Зяленскі прама кажа, што пасля падзення расійскага рэжыму ў Беларусі пачнецца эпоха палітычнай трансфармацыі.

    Таксама Міхаіл Падаляк адзначыў, што неўрэгуляваныя прававыя пытанні беларусаў ва Украіне, у тым ліку палка Каліноўскага, добраахвотнікаў і валанцёраў, немагчыма вырашыць цяпер у поўным аб'ёме. Але шукаюцца сістэмныя рашэнні і будзе арганізаваная нефармальная група, якая будзе рэагаваць пры ўзнікненні крызісаў.

    Апошнія навіны