«Рабочы рух» рыхтуе справаздачу ў Міжнародную арганізацыю працы і просіць беларусаў распавесці пра тое, як насамрэч ідуць справы ў Беларусі з выкананнем правоў працоўных. Актывісты гатовыя зафіксаваць усе факты парушэння правоў працоўных з боку рэжыму за перыяд верасень 2022 – жнівень 2023: несправядлівыя звальненні з працы, штрафы, дысцыплінарныя спагнанні, арышты альбо крымінальныя справы.
Для таго, каб прыняць удзел у ініцыятыве і расказаць сваю гісторыю, дастаткова запоўніць невялікую анкету па гэтай спасылцы.
Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, не забывайце выкарыстоўваць VPN і клапаціцца пра сваю бяспеку.