Учора Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Таліне, дзе правяла сустрэчы з міністрам замежных справаў Эстоніі Маргусам Цахкнай, спікерам Парламента Лауры Хусарам, дэпутатам Урмасам Рэйнсалу, беларусамі Эстоніі, а таксама выступіла на ГА Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў.
Галоўным вынікам візіту стала стварэнне групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў Парламенце Эстоніі. Група плануе правесці слуханні па Беларусі, распрацаваць рэзалюцыю на тэму размяшчэння расійскай ядзернай зброі ў Беларусі.
- Якія яшчэ пытанні абмяркоўваліся падчас сустрэчаў:
– супольныя мерапрыемствы падчас саміту НАТА і Генасамблеі ААН;
– дапамога для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, у тым ліку для Палка Каліноўскага;
– падтрымка беларусаў у Эстоніі, спрашчэнне міграцыйных і візавых працэдураў для іх;
– правядзенне эстонска-беларускай канферэнцыі высокага ўзроўню восенню гэтага года.