Сёння прайшла першая сустрэча працоўнай групы па пытаннях міграцыі і грамадскай бяспекі ў Літве. Рашэнне пра стварэнне групы было прынятае на сустрэчы Святланы Ціханоўскай з міністаркай унутраных справаў Літвы Агнэ Білатайтэ.
У склад працоўнай групы ўвайшлі прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, ByPol, BYSOL, Беларускага дома правоў чалавека. А таксама прадстаўнікі МУС, МЗС і Дэпартамента міграцыі Літвы.
- Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя актуальныя пытанні і праблемы беларусаў у Літве:
– легалізацыя з нядзейснымі або страчанымі пашпартамі;
– атрыманне дакументаў на дзяцей, якія нарадзіліся па-за межамі Беларусі і не маюць беларускіх пашпартоў;
– атрыманне нацыянальных візаў і працягненне відаў на жыхарства па гуманітарных падставах.
Бакі абмеркавалі варыянты вырашэнняў узнятых праблемаў і дамовіліся пра наступныя крокі. Працоўная група будзе праводзіць рэгулярныя сустрэчы, пра вынікі якіх будзе паведамляцца ў каналах.