• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Сустрэча з міністрам замежных справаў Ірландыі: дапамога палітвязням, падтрымка беларускіх ініцыятываў, спрашчэнне візавых і міграцыйных працэдураў

    04 мая, 2023

    У Дубліне Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з віцэ-прэм’ерам і міністрам замежных справаў краіны Міхолам Марцінам. Яна распавяла пра прысуды беларусам і масавыя рэпрэсіі, працу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і дэмакратычных сілаў, пра важнасць падтрымкі беларускіх валанцёраў і добраахвотнікаў ва Украіне.

    • Падчас сустрэчы абмеркавалі:

    – Спрашчэнне візавых і міграцыйных працэдураў для беларусаў. Ціханоўская прапанавала вярнуць магчымасць беларусам наведваць Ірландыю па брытанскай візе.

    – Падтрымку культурных праектаў і ініцыятываў, рэзідэнцыяў для беларускіх дзеячаў культуры.

    Удзел Святланы Ціханоўскай у Генасамблеі ААН увосень гэтага года, і арганізацыю мерапрыемства прысвечанага Беларусі.

    – Міжнародную кампанію па недапушчэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі.

    Падтрымку праваабарончых ініцыятываў і сем’яў рэпрэсаваных, а таксама рэабілітацыю палітвязняў, якія выходзяць з турмаў.

    Апошнія навіны