• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Франак Вячорка: «Мы ўжо звязаліся з прадстаўнікамі дыпламатычных місіяў, Еўрапейскіх краінаў, ЗША, а таксама кіраўніцтвам АБСЕ»

    27 красавіка, 2023

    Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў сітуацыю з Віктарам Бабарыкам і ціскам на палітзняволеных. Таксама ён расказаў, што робіць Святлана Ціханоўская, Офіс і Аб’яднаны Пераходны Кабінет:

    «Як толькі мы атрымалі інфармацыю, а трошкі пазней і яе пацвярджэнне, мы пачалі дзейнічаць. Сітуацыя з Віктарам Бабарыкам – гэта не адзіны выпадак. Беларускія палітвязні падвяргаюцца сістэмнаму ціску, псіхалагічнаму, фізічнаму, утрымліваюцца ў нечалавечых умовах. І мы павінны звяртаць увагу міжнароднай супольнасці на гэта кожны дзень.

    • Што мы хочам бачыць ад замежных партнёраў:

    1. Выразную пазіцыю з асуджэннем.
    2. Патрабаваць атрымаць доступ да Віктара Бабарыкі.
    3. Дабівацца магчымасці для міжнародных арганізацыяў наведаць турмы, а таксама гаварыць з палітвязнямі.
    4. Патрабаваць спыніць пераслед адвакатаў і забяспечыць палітвязням права на абарону».

    Апошнія навіны