• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Падтрымайце палітзняволеных і іх сем’і

    10 красавіка, 2023

    Кожны дзень у Беларусі працягваюць затрымліваць людзей з-за палітычных прычынаў. У Дзяржынску прайшоў «хапун», падчас якога затрымалі не менш за 45 чалавек. Рэпрэсіі даходзяць да беспрэцэдэнтнага абсурду – беларуску арыштоўваюць за лайк, які паставіў яе памерлы муж, прадпрымальніка затрымліваюць за тры тысячы «экстрэмісцкіх каментароў», а мінчука – за нібыта сувязь са спецслужбамі Украіны і Польшчы.

    Толькі па дадзеных «Вясны» зараз у Беларусі 1486 палітвязняў, і яшчэ тысячы затрыманых па палітычных прычынах. І іх колькасць расце кожны дзень. Кожны дзень з'яўляецца беларус ці беларуска, якім патрэбная дапамога ў зборы сродкаў для аплаты адваката і перадачаў, выплатах штрафаў, рэабілітацыі пасля вызвалення і дапамозе сям'і.

    Сям'ю Вайцяховічаў з Барысава арыштавалі пасля «нападу» на дом Алега Гайдукевіча. Сілавікі прымусілі іх прызнацца ў «жаданні нанесці шкоду маёмасці». На жаль, усе мы выдатна ведаем, як выбіваюцца такія «прызнанні».

    Інга Рэйндольф знаходзілася пад вартай 3 месяцы, пасля чаго яе fсудзілі да 2,5 гадоў «хіміі». Яна выхоўвае 8-гадовага сына, з якім вырашыла ўцячы з-пад арышту без рэчаў і практычна без грошай.

    Сяргей Сацук – журналіст-расследавальнік, былы рэдактар партала «Ежедневник». Ён раскрыў карупцыйныя схемы ў Міністэрстве аховы здароўя. У 2023 годзе яго асудзілі да 8 гадоў турмы, цяпер ён павінен заплаціць рэжыму больш за 28 тысяч рублёў. Ужо арыштаваная частка маёмасці яго сям'і.

    Гэта толькі некалькі гісторыяў людзей, якіх вы можаце падтрымаць прама цяпер. Але вы можаце дапамагчы і іншым палітвязням дзякуючы фондам BYSOL і «Краіна для жыцця», ініцыятывам INeedHelpBY, Politzek.me, Politvyazynka і Dissidentby. Затрыманым з палітычных прычынаў патрэбная нашая дапамога і нашая салідарнасць.

    Апошнія навіны