Святлана Ціханоўская падзякавала спікеру за падтрымку дэмакратычнай Беларусі ў Малдове, у прыватнасці за стварэнне групы «За дэмакратычную Беларусь» у Парламенце, а таксама за падтрымку на ПА Еўранеста, якая нядаўна прайшла ў Кішынёве.
На сустрэчы абмеркавалі стан спраў у Беларусі і Малдове, як варта змагацца з крамлёўскай прапагандай, а таксама найбольш эфектыўныя законы ў пераходны перыяд.
Ціханоўская прапанавала спікеру ўзаемную падтрымку на ўсіх міжнародных платформах (ААН, АБСЕ, Рада Еўропы), падкрэсліўшы, што Беларусь і Малдова зʼяўляюцца аднымі з ключавых элементаў у пытаннях рэгіянальнай бяспекі Еўропы. Ціханоўская таксама папрасіла ўключыць дэмакратычную Беларусь у парадак дня Саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці, які пройдзе ў Кішынёве 1-га чэрвеня.
На сустрэчы таксама абмеркавалі больш цеснае супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай у Малдове.