• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ерам Румыніі і выступіла на Мюнхенскай сустрэчы лідараў у Бухарэсце

    29 лістапада, 2022

    Прэм'ер-міністр Румыніі Нікалае Чукэ прыняў беларускую лідарку ў сваім офісе 28 лістапада. Гэта першая сустрэча Ціханоўскай і кіраўніка румынскага ўрада. Ціханоўская распавяла пра апошнія рэпрэсіі рэжыму, умовы ў турмах, лёс Марыі Калеснікавай і справу Алеся Бяляцкага. Прэм'ер выказаў салідарнасць з беларусамі і запэўніў у падтрымцы Румыніяй беларускага дэмакратычнага руху.

    Святлана Ціханоўская і Нікалае Чукэ абмеркавалі магчымыя захады міжнароднай супольнасці, каб не дапусціць уваход беларускіх войскаў у вайну супраць Украіны, а таксама ўсёабдымны план эканамічнай дапамогі Беларусі, які ініцыявалі Румынія з Польшчай і Літвой, у межах якога Беларусі будзе выдзелена тры мільярды еўра на правядзенне транзіту і неабходных рэформаў. Ціханоўская заклікала Румынію адрозніваць рэжым Лукашэнкі і беларускі народ, і аказаць максімальную падтрымку ініцыятывам, накіраваным на ўмацаванне незалежнасці і беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Ужо сёння ў Бухарэсце пачынаецца канферэнцыя міністраў замежных справаў краінаў НАТА.

    Таксама Ціханоўская правяла сустрэчы ў румынскім парламенце з удзелам усіх партыйных групаў. Ціханоўскую прымалі старшыня камітэта па замежных справах Румыніі Разалія Біро, старшыня камітэта па абароне і кіраўнік румынскай дэлегацыі ў ПАРЕ. Ціханоўская заклікала дэпутатаў стварыць парламенцкую групу сяброў Беларусі, правесці слуханні па Беларусі ў камітэтах па замежных адносінах у абедзвюх палатах парламента і ўзяць шэфства над палітвязнямі. Парламентары адразу згадзіліся ўзяць апякунства над некалькімі палітвязнямі і падтрымаць супрацу дэмакратычных сілаў у межах ПАРЕ. 

    Далей Ціханоўская выступіла на «Мюнхенскай канферэнцыі лідараў». У сустрэчы ўзялі ўдзел 75 палітычных лідараў, афіцэраў і экспертаў з 25 краінаў, у тым ліку прэзідэнт Румыніі, міністры замежных справаў Албаніі, Румыніі, Харватыі, Славеніі, Чэхіі, Паўночнай Македоніі, кіраўнік канцылярыі Шольца і іншыя. Ціханоўская адказала на пытанні. 

    У сваім выступе Ціханоўская заклікала прызнаць рэжым спонсарам тэрарызму і пашырыць санкцыі на супрацоўнікаў дзяржаўных прапагандысцкіх медыяў, КДБ і спецслужбаў. Таксама Ціханоўская заклікала пашырыць выдачу візаў для беларусаў у беларускіх гарадах і падтрымаць рэпрэсаваных. Ціханоўская ў сваім выступе адзначыла: «Сёння мы рызыкуем страціць усё: сваю свабоду, сваю незалежнасць, само існаванне беларускай дзяржавы. Абараняць і захоўваць гэта – наш гонар і абавязак. Але нам патрэбная дапамога нашых сяброў у дэмакратычным свеце». Святлана Ціханоўская заклікала не прызнаваць дамовы і пагадненні, якія падпісвае Лукашэнка, бо ён не мае законнай сілы, і гэтыя дамовы падрываюць беларускі суверэнітэт: «Расія падарвала суверэнітэт Беларусі, падпісаўшы новыя дамовы аб вайсковай і эканамічнай інтэграцыі. Яны падпісаныя з дыктатарам, які не мае права нічога падпісваць ад імя народа, пасля таго, як страціў усялякую легітымнасць у 2020 годзе».

    Святлана Ціханоўская заклікала міжнародных лідараў падтрымаць рэзалюцыю Еўрапейскага Парламента і дадзеныя ў ёй рэкамендацыі, у тым ліку ізаляцыю рэжыму, падтрымку беларускага народа ў яго барацьбе, распачаць следчыя дзеянні супраць рэжыму за злачынствы супраць апанентаў, за падтрымку вайны ва Украіне і ўсталяваць кантакты з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам. «Тыранія – гэта ніколі не лакальная праблема. І дзеянні Лукашэнкі гэта паказваюць», – адзначыла Ціханоўская. Паводле яе, новая стратэгія дэмакратычнага свету павінна ўключаць захады па абароне беларускага суверэнітэту, каб Беларусь не была аддадзеная на водкуп Пуціну.

    Таксама Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Румыніі і выступіла ва ўніверсітэце Бухарэста. У новым семестры ва ўніверсітэце будзе запушчаны курс па беларусазнаўстве.

    Апошнія навіны