• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху за тыдзень 30 траўня – 5 чэрвеня

    05 чэрвеня, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Актывістка арганізацыі беларусаў Італіі Supolka Юлія Юхно (на фота) выступіла на XIX Congresso confederale della CISL. Яна расказала пра Беларусь і беларусаў, нашую барацьбу за свабоду сваёй краіны і дапамогу Украіне.
    • Беларусы на фінале Лігі чэмпіёнаў падтрымалі палітвязняў.
    • Павел Міхалок, сын фронтмэна гурта «Ляпис Трубецкой», дапамагае аднаўляць украінскія гарады.
    • Лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская запісала адкрыты ліст свайму мужу Сяргею Ціханоўскаму.
    • Прадстаўнікі «Хрысціянскай візіі» выступілі на нямецкім «Каталікентагу» і расказалі пра тое, з якімі выклікамі сутыкаюцца беларускія цэрквы і хрысціяне ў сувязі з расійскай агрэсіяй супраць Украіны і як хрысціяне Беларусі выступаюць супраць вайны.
    • Беларусы з фонду «ŻYVI» даставілі гуманітарную дапамогу на данецкі напрамак, дзе вядуцца баі.
    • Эстонія адновіць выдачу працоўных візаў і ВНЖ беларусам, а таксама дазволіць працаваць у краіне грамадзянам Беларусі, якія ўехалі па гуманітарных прычынах, паведамляецца на сайце эстонскага ўрада. На пачатку красавіка Святлана Ціханоўская здзейсніла візіт у Эстонію, каб вырашыць праблемы міграцыі беларусаў і працы беларускага бізнесу.
    • Беларусы Чэхіі перадалі ўкраінскім сіротам альбомы для малявання, каляровыя алоўкі і фламастары, фарбы, мячы і цацкі.
    • Святлана Ціханоўская правяла перамовы з прэзідэнткай Малдовы Маяй Санду. Яны абмяркоўвалі рызыкі эскалацыі вайны, неабходнасць рашучых дзеянняў з боку міжнароднай супольнасці, каб дапамагчы Украіне, працу ў Малдове беларускіх кампаній.
    • Беларусы даставілі партыю медыкаментаў для дапамогі жанчынам Украіны.
    • Валанцёры Цэнтра гуманітарнай дапамогі «ДАР» і Павел Латушка зрабілі падарункі ўсім дарослым і дзецям з украінскіх і беларускіх сем'яў, якія цяпер пражываюць у шэлтэры фонду «Краіна для жыцця».
    • Беларусы Чэхіі з Prague Support Team адправілі ў 110-ю асобную механізаваную брыгаду УСУ – 20 кавераў на шлемы і 20 падсумкаў для індывідуальных аптэчак.
    • Фонд BYSOL правёў прамежкавыя вынікі дапамогі ўкраінцам за 100 дзён вайны.
    • Беларусы Вялікабрытаніі перадалі палку Каліноўскага аўтамабіль.
    • У Лондане, Быдгашчы, Варшаве, Уроцлаве, Беластоку, Кракаве, Батумі, Вільні беларусы выйшлі на акцыі ў падтрымку Украіны, палітвязняў і супраць вайны.

    #непадпарадкаванне

    • Партызаны Касцюкоўкі выйшлі з антываенным вершам.
    • Беларусы масава расклейваюць стыкеры ў падтрымку Украіны.
    • У Заводскім раёне мінчане малююць нацыянальныя флагі.
    • Жыхары Бараўлянаў пратэстуюць супраць рэжыму.
    • Актывісты Палігона-Калодзішчы падтрымалі беларускіх добраахвотнікаў.
    • Мінчане Чыжоўкі падтрымалі Марыю Успенскую, мужа якой забілі сілавікі, а яе саму пачалі судзіць.
    • Беларусы Чыжоўкі ўшанавалі памяць Уладзіміра Крысёнка, працоўнага «Нафтана», які быў знойдзены павешаным пасля візіту сілавікоў.

    #інфармацыйныфронт

    • Выйшаў новы выпуск самвыдату «Протестная Беларусь»: у ім распавядаецца пра пагромы кватэраў беларусаў «па законе», два гады з дня затрымання Ціханоўскага і Статкевіча і інш.
    • BYPOL раскрыў імёны сілавікоў, якія маюць дачыненне да рэпрэсій, якія збеглі ў Еўрасаюз.
    • Новы выпуск «Честной газеты»: у ім распавядаецца пра праблемы эканомікі, вялізную інфляцыю, заробкі і пенсіі, якія падаюць пяты месяц запар.
    • «Честные люди» расказваюць, чаму важна засцерагчы блізкіх ад прагляду тэлевізара: гэта можа выратаваць не толькі вашыя адносіны, але і іх інтэлект.
    • Выйшаў новы выпуск «Беларусского вестника». У ім распавядаецца пра сапраўдных тэрарыстаў, якія захапілі ў Беларусі ўладу сілай, як рэжым ператварае працоўных у рабоў і інш.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны