Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Беларусы малююць паштоўкі на тэму вайны, каб дапамагчы Украіне. Праект «Арт абарона» адпраўляе паштоўкі за данаты на перамогу ўкраінцаў.
- Беларусы Батумі правялі акцыю ў падтрымку палітвязняў. Яны чыталі лісты Вітольда Ашурка.
- У Вільні прайшла акцыя да Дня палітзняволеных у Беларусі.
- Беларусы Познані выйшлі на акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, колькасць якіх перавысіла 1200.
- Беларускія мастакі і мастачкі працягваюць маляваць у падтрымку Украіны.
- Беларусы Куяўска-Паморскага ваяводства сабраліся сёння ўшанаваць светлую памяць Вітольда Ашурка.
- Галівудскі рэжысёр Эрні Барбараш стварыў мазаіку з фотаздымкаў беларускіх палітвязняў.
- У Дзень палітзняволенага беларускі Беластока выйшлі ў горад з жоўтымі кветкамі і біркамі, на якіх напісалі прозвішчы беларускіх палітвязняў.
- Беларусы Прагі выйшлі на акцыю ў Дзень палітзняволенага ў знак салідарнасці.
- У Вільні беларусы выйшлі да амбасады і правялі акцыю ў Дзень палітзняволенага.
- Беларусы Быдгашча напісалі лісты палітвязням.
#непадпарадкаванне
- Чкалаўскі раён Мінска далучыўся да Дня палітзняволеных у Беларусі.
- Беларусы ў Бараўлянах правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі.
- Канал «Менскразам» сабраў падборку думак беларусаў пра рэжым, пакінутых у горадзе.
- На мінскім Захадзе ўшанавалі памяць Вітольда Ашурка.
- Партызаны Касцюкоўкі патрабуюць свабоды патрыётам-палітвязням.
- Беларускі Гомельшчыны прысвяцілі акцыю палітычным зняволеным свайго рэгіёну.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 20 траўня.
- Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 21 траўня: як гэта звычайна і адбываецца з саўдзельнікамі ваеннай агрэсіі – пасля няўдалых спробаў данесці ўсяму свету «адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад» дыпламаты пачынаюць актыўна тапіць за мір і сяброўства.
#інфармацыйныфронт
- Валанцёры Офіса Ціханоўскай правялі zoom-сустрэчу з Дар'яй Рублеўскай – праваабаронцай «Вясны» і каардынатаркай «Майстэрні паштовак салідарнасці». Яна расказала пра тое, як можна падтрымаць палітвязняў, як стаць праваабаронцам і чаму ў Беларусі не павінна быць смяротнага пакарання.
- Выйшаў новы выпуск «Вестника», у якім распавядаецца пра тое, як у школах дзяцей прымушаюць удзельнічаць у прапагандысцкіх мерапрыемствах, як на прадпрыемствах уразаюць заробкі і пераводзяць людзей на чатырохдзённы працоўны тыдзень. Спампаваць «Вестник» можна тут.
#BelarusWithUkraine