Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў Польшчы з працоўным візітам. Толькі што яна сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Далей яна правядзе перамовы з іншымі замежнымі палітыкамі і дыпламатамі.
У Варшаве Ціханоўская правядзе працоўныя сустрэчы з прадстаўнікамі НАК Паўлам Латушкам і Уладзімірам Астапенкам, «Рабочага Руху» – каб абмеркаваць бяспеку актыву ў Беларусі, і ByPol – каб абмеркаваць сумесную рэакцыю на трагедыю 29 верасня.
У сераду, 6 кастрычніка, Святлана Ціханоўская сустрэнецца з беларусамі дыяспары ў Варшаве на акцыі на плошчы Жалезных варот (Plac Żelaznej Bramy), якая распачнецца ў 17:30.