Пасля ўступных словаў палітычных лідараў і абмеркавання стратэгіі ўчора пачаліся прэзентацыі і дыскусіі пра ідэі і праекты, якія дапамагаюць людзям у Беларусі і аказваюць ціск на рэжым.
Новыя і ўжо дзейсныя ініцыятывы можна аб'яднаць па групах:
– Медыцынская дапамога і рэабілітацыя для пацярпелых у розных краінах.
– Падтрымка і дапамога «Рабочаму руху», плану «Перамога» і ўсім мабілізацыйным кампаніям.
– Збор сродкаў на дапамогу сем'ям палітвязняў і ініцыятывам у Беларусі.
– Дапамога рэлакантам.
– Запуск беларускага радыё, газет, анлайн-медыя.
– Кампаніі эканамічнага ціску на рэжым.
– Палітычная праца з урадам розных краін для дапамогі Беларусі.
– Запуск беларускіх школ – па прыкладзе першай беларускай школы ва Украіне, у якой зараз 13 настаўнікаў навучаюць 45 дзяцей.
– Праца над праектам народнай Канстытуцыі.
– Стварэнне хабаў для працы беларускіх медыя.
– Шэфства над палітвязнямі – на ўзроўні жыхароў іншых краін, палітыкаў і дыпламатаў.
– Лабіраванне бязвіза для ўезду беларусаў у розныя краіны.
– Арганізаваная праца з міжнароднай прэсай.
– Дапамога праектам па ўніверсальнай юрысдыкцыі, каб праца ішла хутчэй.
– Платформы для адукацыі, медыцынскай дапамогі беларусам, аб'яднання розных ініцыятыў.
– Праграмы для дзяцей палітвязняў паводле падабенства з Чарнобыльскімі.
Больш падрабязна пра канкрэтныя праекты мы раскажам пасля завяршэння Канферэнцыі – https://bydiaspora.net.
Відэафрагмент абмеркавання можна паглядзець па спасылцы.